Жукаў Барок: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) |
др (GR) File renamed: File:Piatkievič Manor in Žukaŭ Barok.jpg → File:Žukaŭ Barok, Piatkievič. Жукаў Барок, Пяткевіч (N. Orda, 15.08.1876) .jpg name unification by uploader |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
|шырыня герба = |
|шырыня герба = |
||
|шырыня сцяга = |
|шырыня сцяга = |
||
|выява = Piatkievič |
|выява = Žukaŭ Barok, Piatkievič. Жукаў Барок, Пяткевіч (N. Orda, 15.08.1876) .jpg |
||
|подпіс = Сядзіба Пяткевічаў на малюнку [[Напалеон Орда|Н. Орды]] |
|подпіс = Сядзіба Пяткевічаў на малюнку [[Напалеон Орда|Н. Орды]] |
||
|lat_dir = |lat_deg = 53|lat_min = 32|lat_sec = 34 |
|lat_dir = |lat_deg = 53|lat_min = 32|lat_sec = 34 |
Версія ад 13:36, 25 снежня 2016
Вёска
Жукаў-Барок
| ||||||||||||||||||||||||
Жу́каў Баро́к[1] (трансліт.: Žukaŭ Barok, руск.: Жуков Борок) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шашкоўскага сельсавета. Знаходзіцца ў 22 км ад райцэнтра. Насельніцтва 63 чалавек (2009).
Гісторыя
Вёска знаходзілася на дарозе Мір — Мінск, як частцы асноўнага шляху з Заходняй Еўропы ў Маскву, у гэтым месцы знаходзілася пераправа праз Нёман.
Уніяцкая царква вядомая з 80-х гг. XVII ст., знішчана Савецкай уладай у другой палове XX ст.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Аталезскага сельсавета[2].
Славутасці
Памятныя дошкі: Уладзіславу Сыракомлі (ва ўрочышчы «Залучча»), Юзэфе Кшыжаноўскай, Саламону Майману, Вінцэсю Каратынскаму, Адаму Плугу (Антонію Пяткевічу), мірным жыхарам вёсак сельсавета, спаленым у млыне нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 г.
У вёсцы захаваўся млын. Сярод страчанай спадчыны Сядзіба Пяткевічаў і Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы.
У культуры
Вёсцы прысвечана паэма Адама Плуга «Жукаў Барок»[3]. Таксама яе апісвае ў сваёй аўтабіяграфіі вядомы філосаф і мясцовы ўраджэнец Саламон Майман.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Жуко́ў Баро́к, Жыко́барак
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (руск.)
- ↑ Плуг Адам. Жукаў Барок // Верхняе Панямонне. — Мінск: І. П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 78-93
Літаратура
- Пушкіна Я., Віцько Д. Мікратапаніміка в. Аталезь і ваколіцаў // Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі. Вып. 1.. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2012. — 154 с. — ISBN 978-985-6991-72-4.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жукаў Барок
- Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі
- в. Жукаў Барок на Radzima.org