Дзед Мароз: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
шаблон |
→Крыніцы: афармленне |
||
Радок 22: | Радок 22: | ||
* [[Святы Мікалай]] |
* [[Святы Мікалай]] |
||
== |
== Спасылкі == |
||
* [http://nastaunik.info/files/f/326_Novy_hod_u_hosci.doc Новы Год спяшаецца ў госці] |
* [http://nastaunik.info/files/f/326_Novy_hod_u_hosci.doc Новы Год спяшаецца ў госці] |
||
* [http://www.simvolika.org/mars_002.htm Геральдика Деда Мороза] |
* [http://www.simvolika.org/mars_002.htm Геральдика Деда Мороза] |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
{{commonscat|Ded Moroz}} |
{{commonscat|Ded Moroz}} |
||
{{Славянская міфалогія}} |
{{Славянская міфалогія}} |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
[[Катэгорыя:Міфічныя істоты]] |
[[Катэгорыя:Міфічныя істоты]] |
||
[[Катэгорыя:Зімовыя фальклорныя персанажы]] |
[[Катэгорыя:Зімовыя фальклорныя персанажы]] |
Версія ад 20:15, 9 чэрвеня 2018
Дзед Мароз — персанаж славянскай міфалогіі, увасабленне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.
Напачатку быў злым і жорсткім паганскім боствам. У савецкія часы (з 1930-х гг.) створаны новы вобраз Дзеда Мароза: ён прыходзіць да дзяцей пад Новы год і прыносіць падарункі.
На Беларусі фальклорным зімовым персанажам блізкім да Дзеда Мароза з’яўляецца Зюзя.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі
З 25 снежня 2003 на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтка Дзеда Мароза, доміка Снягуркі, музея Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазіцый з дрэва — «Дванаццаць месяцаў», «Беласнежка і сем гномаў». На тэрыторыі рэзідэнцыі расце вялікая 120-гадовая яліна (вышыня 40 метраў). На першым паверсе ёсць зала з разным драўляным тронам для прыёмаў. На другім паверсе — спальня з печкай і шырокім драўляным ложкам з сямю падушкамі. На стварэнне ўсіх атрыбутаў маёнтка пайшло больш за 200 кубічных метраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам гасцей разам з Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі.
Гл. таксама
Спасылкі
Дзед Мароз на Вікісховішчы |