Экватарыяльная сістэма каардынат: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
'''Экватарыяльная сістэма каардынат''' — адна з сістэм нябесных каардынат. У гэтай сістэме асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць [[нябесны экватар|нябеснага экватара]]. |
'''Экватарыяльная сістэма каардынат''' — адна з сістэм нябесных каардынат. У гэтай сістэме асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць [[нябесны экватар|нябеснага экватара]]. |
||
Адной з каардынат пры гэтым з’яўляецца '' |
Адной з каардынат пры гэтым з’яўляецца схіленне ''δ'' (радзей — палярная адлегласць ''p''). |
||
Іншай каардынатай можа быць: |
Іншай каардынатай можа быць: |
||
* гадзінны вугал t (у першай экватарыяльнай сістэме каардынат) |
* гадзінны вугал ''t'' (у першай экватарыяльнай сістэме каардынат) |
||
* прамое ўзыходжанне (у [[другая экватарыяльная сістэма каардынат|другой экватарыяльнай сістэме каардынат]]) |
* прамое ўзыходжанне ''α'' (у [[другая экватарыяльная сістэма каардынат|другой экватарыяльнай сістэме каардынат]]) |
||
Каардынаты зорак у экватарыяльнай сістэме каардынат не звязаныя з сутачным рухам нябеснай сферы і змяняюцца вельмі павольна. Таму яны выкарыстоўваюцца для складання зорных карт і каталогаў. |
Каардынаты зорак у экватарыяльнай сістэме каардынат не звязаныя з сутачным рухам нябеснай сферы і змяняюцца вельмі павольна. Таму яны выкарыстоўваюцца для складання зорных карт і каталогаў. |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
{{Commonscat|Equatorial coordinate system}} |
|||
[http://www.franko.lviv.ua/publish/astro/ Астранамічны энцыклапедычны слоўнік] |
* [http://www.franko.lviv.ua/publish/astro/ Астранамічны энцыклапедычны слоўнік] |
||
{{Нябесная механіка}} |
{{Нябесная механіка}} |
Версія ад 17:26, 26 сакавіка 2019
Экватарыяльная сістэма каардынат — адна з сістэм нябесных каардынат. У гэтай сістэме асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць нябеснага экватара.
Адной з каардынат пры гэтым з’яўляецца схіленне δ (радзей — палярная адлегласць p).
Іншай каардынатай можа быць:
- гадзінны вугал t (у першай экватарыяльнай сістэме каардынат)
- прамое ўзыходжанне α (у другой экватарыяльнай сістэме каардынат)
Каардынаты зорак у экватарыяльнай сістэме каардынат не звязаныя з сутачным рухам нябеснай сферы і змяняюцца вельмі павольна. Таму яны выкарыстоўваюцца для складання зорных карт і каталогаў.
Першая экватарыяльная сістэма каардынат
Схіленнем свяціла называецца дуга нябеснага мерыдыяна ад нябеснага экватара да свяціла, або вугал паміж плоскасцю нябеснага экватара і кірункам на свяціла. Схіленне вымераюць у межах ад 0° да 90° у бок паўночнага полюса свету і ад 0° да −90° у бок паўднёвага полюса свету.
Палярнай адлегласцю свяціла называецца дуга круга скланення ад паўночнага полюса свету да свяціла, або вугал паміж воссю свету і кірункам на свяціла. Палярныя адлегласці вымераюць у межах ад 0 ° да 180 ° па кірунку ад паўночнага полюса свету да паўднёвага.
Гадзінны вугал — вуглавая адлегласць, вымераная ўздоўж нябеснага экватара, ад верхняга пункта нябеснага экватара да круга схілення свяціла. Адлічваецца гадзінны вугал па напрамку бачнага сутачнага вярчэння нябеснай сферы, г. зн. у бок захаду, у межах ад 0 да 24 г у гадзіннай меры. Часам гадзінныя вуглы вымераюць у межах ад 0° да 180° (ад 0 г да 12 г) на захад і ад 0° да −180° (ад 0 г да −12 г) на ўсход.
Другая экватарыяльная сістэма каардынат
У гэтай сістэме, як і ў першай экватарыяльнай, асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць нябеснага экватара, а адной з каардынат пры гэтым з’яўляецца схіленне (δ) (радзей — палярная адлегласць p). Але другая каардыната — прамое ўзыходжанне (α).
Прамое ўзыходжанне свяціла — вуглавая адлегласць, вымераная ўздоўж нябеснага экватара, ад пункта вясенняга раўнадзенства да пункта перасячэння нябеснага экватара з кругам схілення свяціла. Прамое ўзыходжанне адлічваецца ў бок, процілеглы сутачнаму вярчэнню нябеснай сферы, у межах ад 0 да 360° у градуснай меры ці ад 0 да 24 г у гадзіннай меры.
Літаратура
- Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с. : іл. ISBN 978-985-471-765-4
Спасылкі
Экватарыяльная сістэма каардынат на Вікісховішчы |