Вугор еўрапейскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др →Апісанне |
JerzyKundrat (размовы | уклад) →Распаўсюджанне: мабыць так |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
У вільготным паветры (без вады) пры 24 °С вугор захоўвае жыццяздольнасць на працягу 36 гадз., таму што яго слізістая скура можа засвойваць кісларод. |
У вільготным паветры (без вады) пры 24 °С вугор захоўвае жыццяздольнасць на працягу 36 гадз., таму што яго слізістая скура можа засвойваць кісларод. |
||
== Распаўсюджанне == |
|||
== Распаўсюджванне == |
|||
Прахадная рыба. Нерастуе ў [[Саргасава мора|Саргасавым моры]]. |
Прахадная рыба. Нерастуе ў [[Саргасава мора|Саргасавым моры]]. |
||
Версія ад 00:58, 15 жніўня 2019
Вугор еўрапейскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Anguilla anguilla Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Рачны вугор, еўрапейскі вугор, звычайны вугор, звычайны рачны вугор (Anguilla anguilla) — від драпежных прэснаводных рыб з сямейства рачныя вугры.
Апісанне
Цела амаль цыліндрычнае, змеепадобнае, зверху цёмна-зялёнае або бура-чорнае, бакі жоўтыя, пуза жаўтлявае ці белае. Афарбоўка зменлівая і залежыць ад узросту рыбы і характару вадаёма. Дасягае даўжыні 2 м, часцей 0,5—1,5 м і масы 4—6 кг. Самцы, як правіла, значна меншыя за самак. Луска дробная, малапрыкметная, звычайна без серабрыстага водбліску. Скура слізістая і слізкая: жывога вугра вельмі цяжка ўтрымаць у руках.
У вільготным паветры (без вады) пры 24 °С вугор захоўвае жыццяздольнасць на працягу 36 гадз., таму што яго слізістая скура можа засвойваць кісларод.
Распаўсюджанне
Прахадная рыба. Нерастуе ў Саргасавым моры.
Жыве ў дарослым стане ў прэсных вадаёмах Еўропы, ад Пячоры да рэк Чарнаморскага басейна. Насяляе вадаёмы басейна Балтыйскага мора, у значна меншай колькасці — у рэках і азёрах басейнаў Азоўскага, Чорнага, Белага, Баранцава мораў. Раней у рэкі і азёры Беларусі (басейны Нёмана, Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга) заплываў з Балтыйскага мора, з пабудовай плацін натуральная міграцыя спынілася. Цяпер вугор сустракаецца ў азёрах Нарачанскай і Браслаўскай груп і некаторых іншых, для ўзнаўлення папуляцыі моладзь закупаецца за мяжой.
Здольны па мокрай ад дажджу ці расы траве пераадольваць значныя ўчасткі сушы, перабіраючыся з аднаго вадаёма ў другі і аказваючыся такім чынам у замкнёных, бяссцёкавых азёрах.
Экалогія і размнажэнне
Аддае перавагу ціхім водам, аднак сустракаецца і на хуткім цячэнні. Удзень трымаецца ў ніжніх слаях на рознай глыбіні і любым донным грунце ў сховішчы, якімі могуць быць: нара, валун, корч, густыя зараснікі травы, часцей за ўсё закопваецца ў глеісты грунт. Палюе ўначы на прыбярэжным мелкаводдзі, хоць хапае прынаду і днём, калі яна ў непасрэднай блізкасці.
Харчуецца лічынкамі насякомых, малюскаў, жабамі, дробнай рыбай (акунь, джгір, плотка). Меншыя асобіны кормяцца лічынкамі водных насякомых, малюскамі, чарвямі і ракападобнымі. Сезон адкорму цягнецца ўсю цёплую пару года. Зімой не корміцца. Халодную пару года праводзіць у стане спячкі, закопваючыся глыбока ў глей.
Нерастуе вугор у 8000 км ад месцаў нагула — у 2000 м пад вадой Саргасава мора, пасля чаго гіне. Лічынкі, якія з'явіліся на свет, разам з Гальфстрымам, тры гады рухаюцца разам з цёплай воднай масай да берагоў Еўропы, ператвараючыся ў рэшце рэшт у так званых шкляных вугроў даўжынёю 6—8 см, пакуль яшчэ цалкам не падобных на дарослых асобін. Набывае знешні выгляд дарослай асобіны толькі ля ўзбярэжжа Еўропы. Пражыўшы ў прэсных вадаёмах ад 5 да 25 год, вугры пачынаюць зваротную міграцыю ў мора.
Промысел і ахова
Каштоўная прамысловая рыба, далікатнае і тлустае мяса (тлустасць дасягае 27,5 %) высока цэніцца, асабліва ў вэнджаным выглядзе.
У 2010 годзе Грынпіс дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі).
Літаратура
- Касцючэнка А. А. Вугор еўрапейскі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Гричик В. В., Бурко Л. Д. Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2013. ISBN 978-985-553-128-0 (руск.)