Рака Заходні Буг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Заходні Буг
укр.: Західний Буг, польск.: Bug
Заходні Буг ля горада Уладава
Заходні Буг ля горада Уладава
Характарыстыка
Даўжыня 772 км
Плошча басейна 39 420 км²
Вадацёк
Выток  
 · Месцазнаходжанне Падольскае ўзвышша
 · Каардынаты 49°49′49.6″ пн. ш. 25°05′36.1″ у. д. / 49.830444° пн. ш. 25.093361° у. д. (G) (O) (Я)
Вусце рака Нараў (басейн Віслы)
 · Каардынаты Каардынаты: 52°30′24″ пн. ш. 21°05′04″ у. д. / 52.506667° пн. ш. 21.084444° у. д. (G) (O) (Я)52°30′24″ пн. ш. 21°05′04″ у. д. / 52.506667° пн. ш. 21.084444° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне
Cours du Bug occ.png
Краіны Flag of Ukraine.svg Украіна
Рака Заходні Буг (Польшча)
вусце
вусце
Заходні Буг на Вікісховішчы

Заходні Буг, Буг (укр.: Захiдний Буг, польск.: Bug) — рака на Украіне, Беларусі і Польшчы, левы прыток Нарава. Даўжыня 772 км, у межах Беларусі 154 км. Вадазбор 39,4 тыс. км², у межах Беларусі 10,4 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады на мяжы Беларусі з Украінай каля 50 м³/с, пры выхадзе за мяжу краіны 100 м³/с, каля г. Вышкаў (Польшча) 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Луг, Капаёўка, Мухавец, Лясная, Пульва, Нурэц, Брок. Злева: Полтва, Салокія, Букава, Гужва, Угерка, Кшна, Лівец.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Буск, Каменка-Бужская, Сасноўка, Чырвонаград, Сокаль, Усцілуг, Брэст (порт), Уладава, Цярэспаль, Дарагічын, Вышкаў.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля в. Верхабуж Золачаўскага р-на Львоўскай вобл., упадае ў Загжынскае вадасховішча на р. Нараў (Польшча). Сярэдняе цячэнне праходзіць па Брэсцкім Палессі і Прыбужскай раўніне. Суднаходства ў ніжнім цячэнні. Заходні Буг праз р. Мухавец, Дняпроўска-Бугскі канал і раку Піну злучаны з Прыпяццю, а праз р. Нараў, яго прыток р. Бебжа, р. Нета і Аўгустоўскі канал — з р. Чорнай Ганчай, прытокам Нёмана).

У сярэднім цячэнні Заходні Буг з'яўляецца мяжой Польшчы з Украінай і Беларуссю. З 1 мая 2004 з'яўляецца ўсходняй мяжой Еўрапейскага Саюза. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі—Кукурыкі, Брэст—Цярэспаль, Дамачава—Славатычы, Тамашоўка—Уладава; на мяжы Украіны і Польшчы: Любамль—Хэлм, Усцілуг—Хрэбешаў.

Веснавое разводдзе (працягласць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найбольшы ўзровень разводдзя ад 3 м да 6 м. Летам і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставання снегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы снежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка.

Даліна ракі шырынёй 3—4 км. Пойма нізкая, шырокая, часта зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Шырыня ракі 50—75 м, на асобных участках 200—300 м.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Забокрицкая М.Р., Хильчевский В.К., Манченко А.П. Гидроэкологическое состояние бассейна Западного Буга на территории Украины. – Киев: Ника-центр, 2006. - 184 с. (укр.)

Шаблон:Заходні Буг