Беластоцкі павет (Расійская імперыя): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
др removed Category:Гісторыя Беластока; added Category:Беластоцкі павет (Расійская імперыя) using HotCat |
||
Радок 48: | Радок 48: | ||
[[Катэгорыя:Паветы Гродзенскай губерні]] |
[[Катэгорыя:Паветы Гродзенскай губерні]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Беластоцкі павет (Расійская імперыя)| ]] |
Версія ад 11:32, 5 мая 2020
Беластоцкі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Гродзенская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Беласток | ||
Дата ўтварэння | 1808 | ||
Дата скасавання | 1919 | ||
Насельніцтва | 210 132 (1 897) | ||
Плошча | 2 904 км² | ||
Беластоцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласці і Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала ў 1808—1919 гг. Цэнтр — г. Беласток.
Гісторыя
Утвораны ў 1808 г. у складзе Беластоцкай вобласці, з 1842 г. у Гродзенскай губерні. У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. Уваходзіў у склад Обер-Ост, дзе падзяляўся на сельскі і гараскі паветы і ўваходзіў у акругу Беласток—Гродна[1].
У складзе павета былі заштатныя гарады Гонёндз, Кнышын, Сураж, крэпасць Асавец і 6 мястэчак: Гарадок, Заблудава, Супрасль, Трасцяны, Харошч і Ясянаўка.
Насельніцтва
Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. 34,0 % насельніцтва складалі палякі, 28,3% — яўрэі, 26,1% — беларусы, 6,7 % — рускія, 3,6% — немцы[2].
Воласці павета
1897 г.
- Абрубніцкая
- Беластоцкая
- Гарадоцкая
- Дайлідская
- Заблудаўская
- Завыкаўская
- Крыпнянская
- Міхайлоўская
- Прытулянская
- Харошчаўская
- Юхнавецкая
- Ясвільская
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Камінскі, М. І. Беластоцкі павет / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А—Беліца — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 491—492. — ISBN 5-85700-074-2.
Зноскі
- ↑ Das Land Ober Ost: Deutsche Arbeit in den Verwaltungsgebieten Kurland, Litauen und Bialystok-Grodno. — Stuttgart — Berlin, 1917. — S. 432.
- ↑ Труды Комиссии по изучению племенного состава населения СССР и сопредельных стран / Академия наук СССР. Т. 20. — Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1930. — С. 96.