Плябанія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
др афармленне, перанесена: {{Значэнні2|тып=не блытаць → {{Не блытаць з дапамогай AWB
Радок 1: Радок 1:
{{Значэнні2|выяўленне=тэкст|Парафія|3=двор святара}}
{{Значэнні2|выяўленне=тэкст|Парафія|3=двор святара}}
{{Значэнні2|тып=не блытаць|Парафія|парафіяй (плябаніяй, прыходам)|базавай арганізацыйнай адзінкай у хрысціянскіх цэрквах.}}
{{Не блытаць|Парафія|парафіяй (плябаніяй, прыходам)|базавай арганізацыйнай адзінкай у хрысціянскіх цэрквах.}}
{{Значэнні}}
{{Значэнні}}
[[Выява:Janiszew plebania.jpg|250px|thumb|Плябанія ў [[Янішаў|Янішаве]].]]
[[Выява:Janiszew plebania.jpg|250px|thumb|Плябанія ў [[Янішаў|Янішаве]].]]
Радок 17: Радок 17:


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні]]
[[Катэгорыя:Плябаніі]]
[[Катэгорыя:Плябаніі]]

Версія ад 22:10, 3 кастрычніка 2021

Плябанія ў Янішаве.

Пляба́нія (праз польск.: plebania з сярэднелацінскага plebania ад лац.: plebs — народ) — двор святара каталіцкай, рэфарматарскай або ўніяцкай царквы ў Польшчы і Беларусі. У рымска-каталіцкай царкве ад назвы святарскага двара плябаніяй часта называюць агулам царкоўную парафію (прыход).

Вядомы з 16 ст. На Беларусі аснову двара, які звычайна размяшчаўся каля храма, складалі жылы дом і гаспадарчыя пабудовы (свіран, хлявы, стайня і інш.). Забудова часцей была драўляная (хата 3-камерная) і вырашалася ў традыцыях народнага дойлідства.

Каталіцкі цэнтр касцёла Св. Міхаіла ў Смаргоні

Некаторыя дамы мелі ганкі, галерэі, падчэні на галоўным фасадзе (Ішкалдзь Баранавіцкага, Касцяневічы Вілейскага раёнаў, 19 ст.). З канца 19 ст. будавалі плябаніі больш складанай планіровачнай структуры: 2-павярховыя, мураваныя (Мядзел, Глыбокае, Мінск і інш.). Выкарыстоўваліся плябаніі і як своеасаблівыя грамадскія цэнтры (друкарня ў нясвіжскай плябаніі, 18 ст.). Сучасныя плябаніі маюць шматфункцыянальныя залы для сходаў, бібліятэкі, вучэбныя і камп’ютарныя класы, канцылярыі і інш. (плябанія ў Смаргоні, 2000, архітэктар А. Базевіч).

Літаратура

Спасылкі