Алег Анатолевіч Дулуб
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Алег Анатольевіч Дулуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
20 верасня 1965 (59 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Алег Анатолевіч Дулуб (нар. 20 верасня 1965, Калінкавічы, Беларуская ССР) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам украінскага клуба ЛНЗ з Чаркасаў.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мазырскай СДЮШАР-3, гуляў у розных беларускіх клубах, а таксама ў Польшчы, Расіі, Латвіі, Чэхіі, Кітаі і Фінляндыі.
Алег Дулуб стаў першым у чэмпіянатах Латвіі, хто забіў пяць мячоў у адной гульні[1].
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Трэнерскую кар’еру пачаў у 2002 годзе, калі стаў галоўным трэнерам дзяржынскай «Лівадыі», якая ў той час выступала ў чэмпіянаце Мінскай вобласці. Пазней быў трэнерам у дублі «Дарыды» і другой камандзе «Мінска». З 2007 па 2014 года працаваў асістэнтам галоўнага трэнера ў розных клубах беларускай Вышэйшай лігі.
У маі 2015 года ўзначаліў клуб Першай лігі «Крумкачы», які вывеў у Вышэйшую лігу. У кастрычніку 2016 года стаў галоўным трэнерам украінскага «Карпаты»[2], але па заканчэнні сезона 2016/17 у чэрвені 2017 года пакінуў пасаду па сямейных абставінах[3].
У верасні 2017 года ўзначаліў адэскі «Чарнаморац», але пакінуў пасаду галоўнага трэнера ў снежні таго ж года. У студзені 2018 года стаў новым галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ[4]. Пачаў сезон у Вышэйшай лізе з 8 перамог запар, аднак прайграў у Суперкубку і Кубку Беларусі брэсцкаму «Дынама». 3 чэрвеня 2018 года, на наступны дзень пасля паражэння ў чэмпіянаце Беларусі ад «Гарадзеі», Дулуб быў адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера барысаўчан[5].
У сакавіку 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі U-19[6], а ў маі таго ж года ўзначаліў казахстанскі клуб «Атырау»[7]. У верасні 2019 года, пасля пяці запар паражэнняў у чэмпіянаце Казахстана, кантракт спецыяліста з клубам быў разарваны[8].
У студзені 2021 года зноў стаў галоўным трэнерам «Крумкачоў»[9]. Пакінуў пасаду ў чэрвені 2021 года[10].
У верасні 2021 года быў прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера ўкраінскага «Львова»[11]. Быў звольнены з пасады ў сакавіку 2023 года[12].
У жніўні 2023 года ўзначаліў чаркаскі ЛНЗ[13].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Futbols/SA. — 2008. — Снежань. — С. 30.
- ↑ Олег Дулуб - главный тренер "Карпат"
- ↑ Дулуб покинул «Карпаты»
- ↑ БАТЭ объявил о назначении Олега Дулуба на пост главного тренера
- ↑ БАТЭ уволил Дулуба
- ↑ Юниорскую (U-19) сборную Беларуси возглавил Олег Дулуб
- ↑ Олег Дулуб возглавил казахстанский "Атырау"
- ↑ Официально: "Атырау" объявил о расторжении контракта с Дулубом
- ↑ НФК "Крумкачы" объявили о возвращении на пост главного тренера Олега Дулуба
- ↑ Олег Дулуб покинул пост главного тренера "Крумкачоў"
- ↑ Дулуб официально представлен в качестве главного тренера "Львова"
- ↑ Олег Дулуб официально покинул "Львов" (руск.). football.by (22 сакавіка 2023). Праверана 22 сакавіка 2023.
- ↑ Украинский ЛНЗ сообщил о назначении белоруса Дулуба главным тренером (руск.). football.by (30 жніўня 2023). Праверана 31 жніўня 2023.
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Калінкавічах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія
- Ігракі ФК Бабруйск
- Ігракі ФК Хваля Пінск
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Янтар Устка
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Маладзечна
- Ігракі ФК Югра Ніжневартаўск
- Ігракі ФК Словацка
- Ігракі ФК Блазма
- Ігракі ФК Дынабург
- Ігракі ФК Далянь Шыдэ
- Ігракі ФК КПВ Кокала
- Ігракі ФК КПТ-85 Кемі
- Ігракі ФК ТП-47
- Ігракі ФК СКАФ Мінск
- Ігракі ФК Лівадыя Дзяржынск
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Лівадыя Дзяржынск
- Трэнеры ФК Мінск-2
- Трэнеры ФК Крумкачы Мінск
- Трэнеры ФК Карпаты Львоў
- Трэнеры ФК Чарнаморац Адэса
- Трэнеры ФК БАТЭ
- Трэнеры юніёрскай зборнай Беларусі па футболе
- Трэнеры ФК Атырау
- Трэнеры ФК Львоў
- Трэнеры ФК ЛНЗ Чаркасы