Перайсці да зместу

Алена Пятровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Пятровіч
Алена Пятровіч на старце продажаў беларускага перакладу кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» 14 снежня 2019 года
Алена Пятровіч на старце продажаў беларускага перакладу кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» 14 снежня 2019 года
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1985
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Уладзімір Лянкевіч
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца
Мова твораў беларуская
Прэміі

Але́на Уладзіміраўна Пятро́віч, у шлюбе Лянкевіч (нар. 1985, Віцебск) — беларуская перакладчыца. Кандыдат філалагічных навук [2].

Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2008 годзе, магістратуру ў 2009 і аспірантуру ў 2013 годзе пры БДУ. З 2006 года наведвала Беларускі Калегіум і Перакладніцкую майстэрню.

Да 2020 года жыла ў Мінску. У шлюбе з паэтам Уладзем Лянкевічам [3].

Перакладае з польскай, украінскай, англійскай і чэшскай моў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Паміж», «Дзеяслоў», «ARCHE» і анлайн-часопісе «ПрайдзіСвет» [4].

Лаўрэатка арганізаваных беларускім ПЭН-цэнтрам літаратурных конкурсаў імя Уладзіміра Караткевіча (2005) і Карласа Шэрмана (2009). У апошнім з іх перамагла як перакладчыца казкі «Акадэмія доктара Клякса» («Akademia pana Kleksa») Яна Бжэхвы. Пераможца прэміі імя Карласа Шэрмана 2021 года ў намінацыі «пераклад дзіцячай кнігі» за кнігу «Гары Потэр і Таемная зала» («Harry Potter and the Chamber of Secrets») Джаан Роўлінг [5].

  1. https://audio.penbelarus.org/authors/alena-piatrovic
  2. Алена Пятровіч. audio.penbelarus.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  3. «Будзьма беларусамі!» Асцярожна, магчымае «Арэхападзенне»(недаступная спасылка). budzma.org. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2021. Праверана 31 студзеня 2025.
  4. Алена Пятровіч на сайце «Прайдзісвет». prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  5. Абвешчаны пераможцы прэміі Шэрмана. penbelarus.org (28 кастрычніка 2021).
  6. І неба падае на хаты… (Вершы) / Багдан-Ігар Антоныч; пераклад з украінскай А.У. Пятровіч. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  7. І неба падае на хаты… / Багдан-Ігар Антоныч; пераклад з украінскай А. Пятровіч, К. Маціеўская, М. Мартысевіч. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  8. Элегія пра персцень песні / Багдан-Ігар Антоныч; пераклад з украінскай А.У. Пятровіч. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  9. Шаўцы / Станіслаў Ігнацы Віткевіч; пераклад з польскай А. Пятровіч. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  10. Роздумы і неўразуменні Пятра Пустэльніка / Міхаіл Кузьмін; пераклад з рускай А. Пятровіч. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  11. Голас Змея / Джэймс Дуглас Морысан; пераклад з англ. А. Пятровіч. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  12. Аўтаінтэрв’ю / Джэймс Дуглас Морысан; пераклад з англ. А. Пятровіч. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  13. Яны ніколі не робяць пакупак / Сакі; пераклад з англ. А. Пятровіч. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  14. Каб падняць ружу… / Анджэй Тшабіньскі; пераклад з польскай А. Пятровіч. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  15. Мая любоў — бяз міру… / Сара Тысдэйл; пераклад з англ. А. Пятровіч, А. Арцёмаў, А. Стэфановіч, Г. Янкута. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  16. Сфінкс без загадкі / Оскар Уайльд; пераклад з англ. А. Пятровіч. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  17. Па-першае і па-другое / Данііл Хармс; пераклад з англ. А. Пятровіч. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  18. Адам і Ева/ Данііл Хармс; пераклад з англ. А. Пятровіч. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.
  19. Я — трава / Грыцько Чубай; пераклад з украінскай А. Пятровіч. prajdzisvet.org. Праверана 3 кастрычніка 2025.