Аляксандр Сцяпанавіч Вечар

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Алесь Вечар)
Перайсці да: рух, знайсці
Алесь Сцяпанавіч Вечар
Дата нараджэння

12 (25) сакавіка 1905(1905-03-25)

Месца нараджэння

в. Машчыцы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць

Дата смерці

4 красавіка 1985(1985-04-04) (80 гадоў)

Месца смерці

г. Мінск

Навуковая сфера

біяхімія

Навуковая ступень

доктар біялагічных навук

Навуковае званне

акадэмік АН БССР, прафесар

Альма-матэр

Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія

Вядомы як

паэт

Узнагароды і прэміі

Ордэн Дружбы народаў

Апошні прыжыццёвы здымак Платона Галавача. Алесь Вечар стаіць справа.

Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч) ВЕЧАР (псеўданім: Алесь Раніца; 12 (25) сакавіка 1905, в. Машчыцы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 4 красавіка 1985, Мінск) — беларускі паэт, біёлаг, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік АН БССР[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачатковую адукацыю атрымаў у Слуцку[3]. У 1923 паступіў у Слуцкі сельгастэхнікум. У 19251929 студэнт агранамічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі)[1].

Быў адным з кіраўнікоў Аршанскага філіяла «Маладняка», у 19281930 узначальваў Мінскі філіял БелАПП[3].

У 19301931 працаваў выкладчыкам у Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі[1]. У 1931 паводле абвінавачання ў прыналежнасці да кулацкай сям'і выключаны з КП(б)Б[3]. У пошуках працы выехаў за межы Беларусі. У 19321933 аграхімік Сочынскай заалагічнай даследчай станцыі[3].

У 1933 вярнуўся ў Беларусь. Паводле сведчання С. Кандыбовіча, у 1933 быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены[3].

З 1933 працаваў у НДІ харчовай прамысловасці БССР[1]. З 1937 у Інстытуце харчовай прамысловасці ў Краснадары. З 1959 загадчык лабараторыяй біяхіміі раслін, з 1970 — лабараторыяй біяхіміі і малекулярнай біялогіі ў Інстытуце біялогіі АН БССР[1], з 1970 у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. Доктар біялагічных навук, прафесар (1951). Акадэмік АН БССР (1966)[3].

Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1975). Член СП БССР з 1978[3].

Сястра А. Вечара Ніна была жонкай Платона Галавача[4].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні прысвечаны прыродзе пратаплазменных(руск.) бел. структур расліннай клеткі, вывучэнню прыроды бялкоў. Вывучаў змены прыродных уласцівасцяў клубняў пад уздзеяннем святла. Устанавіў адсутнасць фотасінтэтычнай актыўнасці ў іх хларапластах. Выявіў наяўнасць у пластыдах бульбы дэзаксірыбануклеінавую кіслату, якая сведчыць аб наяўнасці ў іх самастойнага шляху біясінтэзу бялкоў[2].

Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць метады асвятлення вінаў бентанітамі(руск.) бел., навукова абгрунтаваў выкарыстанне аскарбінавай кіслаты ў тэхналогіі вытворчасці пеністых вінаў. Распрацаваў методыку атрымання ізаляваных пластыд, у т. ч. хларапластаў з тканак раслін, вызначыў іх хімічны склад і выявіў наяўнасць дэзаксірыбануклеінавай кіслаты[1].

У выніку даследаванняў, праведзеных у лабараторыі Вечара, даказаная эфектыўнасць безадходнай перапрацоўкі бульбы для кармавых і тэхнічных мэтаў. Удзельнічаў у стварэнні першага ў СССР доследна-прамысловага завода па атрыманні каратыну з морквы і першага завода па вытворчасці вітаміна В2 на аснове мікрабіялагічнага сінтэзу[1].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 420 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій і 10 вынаходніцтваў[2].

  • Сидры и яблочные игристые вина (химия и технология). М., 1976 (совм. с Л. А. Юрченко)
  • Прамысловая сушка бульбы. Мн.: Белдзяржвыд, 1932 (у сааўт.).
  • Пластиды растений, их свойства, состав и строение. Мн.: Изд-во АН БССР, 1961.
  • Фізіялогія і біяхімія бульбы. Мн.: Навука і тэхніка, 1984 (разам с М. М. Ганчарык‎ам).
  • Основы физической биохимии растений. Мн.: Наука и техника, 1984.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш апублікаваў у 1926 у часопісе «Аршанскі маладняк». Першую кніжку вершаў апублікаваў у 1930[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1981), медалямі[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Вечер Александр Степанович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Акадэмік ВЕЧАР Аляксандр Сцяпанавіч (руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  4. Судьба в нескольких фотоснимках (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Гарэцкі М. 'Маладняк' за пяць гадоў. Мн., 1928
  • Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000
  • Шушкевіч С. Шчодрасць душы // ЛіМ. 1980, 21 сак.
  • Весці АН БССР. Серыя біялагічных навук. 1980. № 3.
  • Биобиблиографический указатель научных трудов академика АН БССР А. С. Вечера. Мн.: Наука и техника, 1985.
  • Академик А. С. Вечер: воспоминания современников. Мн.: Право и экономика, 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons