Аляксандр Гаўрылавіч Раковіч
Аляксандр Гаўрылавіч Раковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лістапада 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лютага 2000 (73 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | інфарматыка і тэхнічная кібернетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1986) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Аляксандр Гаўрылавіч Рако́віч[1] (28 лістапада 1926 — 22 лютага 2000) — беларускі вучоны ў галіне інфарматыкі і тэхнічнай кібернетыкі, доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1987).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 лістапада 1926 года ў вёсцы Лясок Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі (у сучасным Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі).
Вучыўся ў Запольскай сямігадовай школе[2]. У 1939 годзе паступіў у Навагрудскую польскую гімназію імя А. Міцкевіча, потым перайшоў у адноўленую Навагрудскую беларускую гімназію і ў 1941 годзе скончыў Запольскую школу[2]. У 1942—1944 гадах вучыўся ў шасцімесячных курсах настаўнікаў і беларускай настаўніцкай семінарыі ў Навагрудку.
У 1944 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Быў курсантам снайперскай школы 64-га запаснога стралковага палка ў Бранску, курсантам палкавой школы 14-га запаснога коннаартылерыйскага палка ў станіцы Каменка-Бялінская Пензенскай вобласці[2]. Са жніўня 1945 года праходзіў службу ў якасці камандзіра гарматы ў Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе ў Новачаркаску (Растоўская вобласць)[2].
30 чэрвеня 1948 года арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены на 25 гадоў у ГУЛАГ. Пакаранне адбываў на золатаздабываючых рудніках у Якуціі (Алдан, 1948—1953), Забайкаллі (Балей, 1953—1954), на лесараспрацоўках Кузбаса (Барзас, 1954—1956)[2]. У 1956 годзе быў вызвалены (у 1970 годзе цалкам рэабілітаваны)[2].
Пасля вызвалення вучыўся ў 10-м класе школы рабочай моладзі ў Карэлічах, якую скончыў у 1957 годзе[2]. З лістапада 1957 года працаваў на Мінскім падшыпнікавым заводзе і адначасова вучыўся завочна ў Беларускім лесатэхнічным інстытуце, затым у Беларускім політэхнічным інстытуце[2], які скончыў у 1963[1] годзе. Працаваў у Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук БССР галоўным інжынерам лабараторыі аўтаматызацыі інжынернай працы і кіравання вытворчасцю і ў 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2].
Са студзеня 1968 па лістапад 1994 года займаў пасаду загадчыка лабараторыі праектавання тэхналагічнай аснасткі (з 1987 года — лабараторыя аўтаматызацыі тэхналагічнай падрыхтоўкі гібкіх вытворчасцей) Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР. У 1994—2000 гадах на пасадзе галоўнага навуковага супрацоўніка[2].
Памёр 22 лютага 2000 года. Пахаваны на радзіме ў вёсцы Лясок, каля царквы[2].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся распрацоўкай тэарэтычных асноў алгарытмічнага сінтэзу аб’ектаў і працэсаў, метадаў, мадэляў і праграмнага забеспячэння аўтаматызаванага канструктарска-тэхналагічнага праектавання і вырабу аснасткі ў машынабудаванні і прыборабудаванні. Апублікаваў больш за 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, брашур і вучэбных дапаможнікаў[2]. Падрыхтаваў 12[2] кандыдатаў навук.
Арганізатар і першы акадэмік-сакратар (1993—1994[1]) Беларускага аддзялення Міжнароднай акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогій. Абіраўся дэлегатам на IV, V и VI з’езды Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і быў на працягу шэрагу гадоў намеснікам старшыні яго акадэмічнай рады. Прымаў удзел у Першым і Другім з’ездах беларусаў свету. Чытаў лекцыі ў розных вышэйшых навучальных установах СССР, уваходзіў у склад саветаў па абароне дысертацый у Мінску і Санкт-Пецярбургу. Выступаў з дакладамі на навуковых форумах у Германіі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Польшчы[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1978 года. Узнагароджаны медалямі, у тым ліку медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», падзячнай граматай Усесаюзнага таварыства «Веды» і іншымі ўзнагародамі[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савік М. П. Раковіч Аляксандр Гаўрылавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 284—285. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вучоныя Беларусі: Раковіч, Аляксандр Гаўрылавіч (доктар тэхнічных навук; 1926—2000) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Тузиков А. В, Медведев С. В., Савик Н. П. Беларус: узник, учёный и педагог (к 85-летию со днярождения А. Г. Раковича) // Информатика, 2011, № 4. (руск.)
- РАКОВІЧ Аляксандр Гаўрылавіч // Леонид Моряков Репрессированные литераторы, учёные, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794—1991. Т. III. Кн. II.
- Нарадзіліся 28 лістапада
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 22 лютага
- Памерлі ў 2000 годзе
- Пахаваныя ў Карэліцкім раёне
- Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БНТУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Постаці інфарматыкі
- Кібернетыкі СССР
- Кібернетыкі Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Навучэнцы Навагрудскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Навагрудскай настаўніцкай семінарыі