Аляксандр Генадзевіч Красноў
Поўнае імя | Аляксандр Генадзевіч Красноў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 лютага 1998[1] (25 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 193 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Красноў (нар. 14 лютага 1998, Жодзіна) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Жодзіна-Паўднёвае».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з 2014 года пачаў прыцягвацца да дубліруючага складу, дзе пазней замацаваўся. З 2015 года стаў таксама трапляць у заяўку асноўнай каманды. 21 верасня 2016 года дэбютаваў за «Тарпеда-БелАЗ» у матчы Кубка Беларусі супраць «Віцебска» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У 2017 годзе трывала гуляў за дубль і забіў 11 галоў, двойчы выйшаў на поле ў складзе асноўнай каманды ў Кубку Беларусі.
14 красавіка 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам»[3], дзе стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе.
У студзені 2019 года па заканчэнні арэнды зноў стаў трэніравацца з жодзінскай камандай[4]. У першай палове 2019 года выступаў за дубль «Тарпеда-БелАЗ», а ў ліпені, не маючы практыкі ў асноўнай камандзе, зноў адправіўся ў арэнду ў «Смалявічы»[5], дзе звыйчайна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[6].
У лютым 2020 года стаў іграком «Смаргоні»[7]. У жніўні 2020 года перайшоў у «Маладзечна»[8].
У лютым 2021 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[9]. У складзе каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года па паганенні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі»[10] і хутка папоўніў склад рагачоўскага «Макслайна»[11]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, у верасні і кастрычніку адсутнічаў з-за траўмы.
У сакавіку 2023 года стаў іграком клуба «Жодзіна-Паўднёвае»[12].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
4 | 0 |
2015 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
21 | 6 |
2016 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
20 | 9 |
2017 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
28 | 11 |
2018 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
2 | 0 |
2018 (2) | Д1 | Смалявічы | ![]() |
12 | 0 |
2019 (1) | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
6 | 2 |
2019 (2) | Д2 | Смалявічы | ![]() |
9 | 1 |
2020 (1) | Д2 | Смаргонь | ![]() |
6 | 0 |
2020 (2) | Д3 | Маладзечна | ![]() |
10 | 3 |
2021 | Д2 | Крумкачы | ![]() |
24 | 5 |
2022 | Д2 | Макслайн | ![]() |
16 | 10 |
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].
Зноскі
- ↑ Aleksandr Krasnov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_krasnov/
- ↑ Нападающий "Торпедо-БелАЗ" Краснов до конца сезона будет играть в аренде в "Смолевичах" (руск.)
- ↑ Команда приступила к тренировкам(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ "Смолевичи" вновь арендовали Краснова у "Торпедо-БелАЗ" (руск.)
- ↑ «Смолевичи» вышли из отпуска! (руск.)
- ↑ Сидор и Краснов стали игроками "Сморгони" (руск.)
- ↑ "Жлобин" и "Молодечно" подписали форвардов, "Виктория" усилилась двумя футболистами (руск.)
- ↑ НФК "Крумкачы" подписали контракты с тремя футболистами (руск.)
- ↑ Краснов покинул "Крумкачы" (руск.)
- ↑ "Макслайн" объявил о подписании Александра Краснова (руск.)
- ↑ Краснов сменил "Макслайн" на "Жодино-Южное" (руск.). football.by (9 сакавіка 2023). Праверана 9 сакавіка 2023.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА