Аляксандр Генадзевіч Шумілін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Аляксандр Шумілін
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях
15 кастрычніка 2013 — 21 снежня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Ігар Войтаў
Пераемнік Сяргей Шлычкоў

Нараджэнне 16 мая 1971(1971-05-16) (51 год)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (2016)
Навуковае званне
Месца працы

Аляксáндр Генáдзевіч Шумíлін (16 мая 1971[1], в. Куроўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях[2] з 2013 па 2021 гады. Доктар эканамічных навук (2016)[3], дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 мая 1971 года ў в. Куроўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію[4].

Пасля завяршэння вучобы працаваў інжынерам кафедры Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1993—1996 гадах — аспірант.

У 19972008 гадах — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У кастрычніку — лістападзе 2008 года — прарэктар па навучальнай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У 2008—2010 гадах — галоўны саветнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2010—2011 гадах — прафесар кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2011—2012 гадах — загадчык кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2012—2013 гадах — дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду.

З 15 кастрычніка 2013 года[2] па 21 снежня 2021 года працаваў старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[5], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[6]

У студзені 2022 года прызначаны акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі.[7]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)[8].

Зноскі