Перайсці да зместу

Сяргей Уладзіміравіч Шлычкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Уладзіміравіч Шлычкоў
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь[d]
21 снежня 2021 — 20 лістапада 2025
Папярэднік Аляксандр Генадзевіч Шумілін
Пераемнік Дзяніс Леанідавіч Каржыцкі

Навуковая ступень кандыдат ваенных навук[d]
Званне палкоўнік

Сяргей Уладзіміравіч Шлычкоў — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2021—2025). Палкоўнік[1]. Кандыдат ваенных навук, дацэнт[2].

Працаваў першым намеснікам начальніка (па навуковай рабоце) Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1]. У 2018[3] — 2019[4] гадах працаваў дырэктарам Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы.

13 лістапада 2019 года назначаны начальнікам упраўлення навукі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[5]. Пазней працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення цыфравізацыі і інавацыйнага развіцця — загадчыкам аддзела навукі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў Беларусі[6].

21 снежня 2021 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь[7]. 20 лістапада 2025 года зняты з пасады.[8]

  1. а б Научная деятельность[https://web.archive.org/web/20220126181742/http://niivs.mil.by/science/ Архівавана 26 студзеня 2022.
  2. Шлычков Сергей Владимирович Архівавана 2 сакавіка 2022.
  3. Республиканский семинар «Государственная программа инновационного развития Республики Беларусь на 2016—2020 годы: реализация, корректировка, отчетность»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2022. Праверана 26 студзеня 2022.
  4. Сивак представил коллективу нового главу ГКНТ
  5. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2019 года № 748 «Аб вызваленні С. І. Місурагіна і назначэнні С. У. Шлычкова»
  6. Кадравыя рашэнні Лукашэнкі: новы губернатар, кіраўнік МАРГ і старшыня ДКНТ
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 21 декабря 2021 года № 504 «О С. В. Шлычкове»
  8. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 20 ноября 2025 г. № 407 О С. В. Шлычкове