Куроўшчына
Вёска
Куроўшчына
|
Куро́ўшчына[1] (трансліт.: Kuroŭščyna, руск.: Куровщина) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 9 км ад Бярозы, за 12,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1856 годзе вёска вядома ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні пад назвай Кураўшчызна, Алёне Ванзяловічавай у ёй належалі 12 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Вёска межавала з в. Лявошкі і маёнткамі Кураўшчызна, адзін з якіх знаходзіўся ва ўладанні Рамуальда Янішэўскага і яго сясцёр (2 двары, 10 жыхароў), другі — Аляксандра Карнацэвіча (1 двор, 7 жыхароў).
У 1905 годзе ў вёска і маёнткі Кураўшчызна (1) і Кураўшчызна (2). З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена на кароткі час савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска і фальварак у Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Сялецкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, з раздзеленай на 2 часткі (пераважна аднабаковай) забудовай.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 21 двор, 127 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 44 двары, 90 жыхароў.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Генадзевіч Шумілін, беларускі дзяржаўны дзеяч
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх