Аляксандр Дзмітрыевіч Скшынецкі
| Поўнае імя | Аляксандр Дзмітрыевіч Скшынецкі | ||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
28 лютага 1990[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||||||||
| Рост | 173 см | ||||||||||||||||||||||||
| Вага | 74 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 51 | ||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Скшынецкі (нар. 28 лютага 1990, Карэлічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскага МТЗ-РІПА (пазней клуб змяніў назву на «Партызан»), з 2007 года пачаў выступаць за дубль. На наступны год пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак за тры сезоны правёў у яе складзе толькі 10 матчаў. Пасля вылету «Партызана» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2010 апынуўся ў фарм-клубе «Партызан-2».
Пасля сезона 2011 «Партызан» спыніў існаванне, і Аляксандр працягнуў выступы ў Першай лізе, гуляючы за «Смаргонь» і «Іслач». У 2014 годзе стаў іграком клуба «Крумкачы», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да Вышэйшай. У сезонах 2016 і 2017 быў асноўным апорным паўабаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.
У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Крумкачамі», аднак пасля ўзнікнення ў клуба праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года перайшоў у «Смалявічы»[4]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком асновы смалявіцкай каманды.
У студзені 2019 года стаў іграком НФК[5]. Пакінуў каманду ў студзені 2020 года[6].
У сакавіку 2020 года папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»[7], дзе стаў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Арсенале» на наступны сезон[8]. Па выніках сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе заставаўся іграком асновы ў 2022 годзе.
У пачатку 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай», аднак у сакавіку падпісаў новы кантракт з дзяржынскім клубам[9]. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Арсеналам»[10].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі. У 2010—2011 гадах правёў 10 матчаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2021, 2023
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2007 | дубль | МТЗ-РІПА | 20 | 0 | |
| 2008 | Д1 | МТЗ-РІПА | 2 | 0 | |
| 2009 | Д1 | МТЗ-РІПА | 5 | 0 | |
| 2010 | Д1 | Партызан | 3 | 0 | |
| 2011 | Д3 | Партызан-2 | 9 | 1 | |
| 2012 | Д2 | Смаргонь | 22 | 1 | |
| 2013 | Д2 | Іслач | 28 | 0 | |
| 2014 | Д3 | Крумкачы | 27 | 1 | |
| 2015 | Д2 | Крумкачы | 29 | 0 | |
| 2016 | Д1 | Крумкачы | 25 | 0 | |
| 2017 | Д1 | Крумкачы | 28 | 1 | |
| 2018 | Д1 | Смалявічы | 29 | 0 | |
| 2019 | Д2 | НФК | 25 | 1 | |
| 2020 | Д2 | Арсенал | 24 | 0 | |
| 2021 | Д2 | Арсенал | 32 | 1 | |
| 2022 | Д1 | Арсенал | 28 | 1 | |
| 2023 | Д2 | Арсенал | 31 | 2 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksandr Skshynetskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://betnews.by/player/aleksandr-skshineczkij-arsenal-belarus/
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_skshinetski/
- ↑ Скшинецкий и Луцевич стали игроками "Смолевичей" (руск.). football.by (15 сакавіка 2018). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Скшинецкий вернулся в НФК (руск.). football.by (31 студзеня 2019). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Скшинецкий расстался с НФК (руск.). football.by (29 студзеня 2020). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Скшинецкий подписал контракт с "Арсеналом" (руск.). football.by (20 сакавіка 2020). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Скшинецкий продолжит выступление за "Арсенал" (руск.). football.by (28 студзеня 2021). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Скшинецкий подписал новый контракт с "Арсеналом" (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Капитан дзержинского "Арсенала" проведет в клубе пятый сезон (руск.). football.by (30 студзеня 2024). Праверана 14 лютага 2024.