Аляксей Іванавіч Шуба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Іванавіч Шуба
Род дзейнасці урач
Дата нараджэння 25 лютага 1912(1912-02-25)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Сцяг СССР СССР
Дата смерці 26 снежня 1971(1971-12-26) (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За баявыя заслугі» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені

Аляксей Іванавіч Шу́ба[1] (25 лютага 191226 снежня 1971) — дзеяч медыцыны, адзін з арганізатараў лячэбна-прафілактычнай дапамогі ў БССР. Герой Сацыялістычнай працы (1969). Заслужаны ўрач БССР (1948). Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

А. І. Шуба нарадзіўся ў вёсцы Падарэссе (зараз у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Быў батраком, працаваў у калгасе. У 1930 годзе быў абраны старшынёй калгаса, у 1934 годзе скончыў рабфак у Бабруйску. У 1939 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і працаваў галоўным урачом раённай бальніцы ў Старых Дарогах. З восені 1939 года на службе ў Чырвонай Арміі — начальнік санітарнай службы стралковага палка. Удзельнік Удзельнік савецка-фінляндскай вайны. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у верасні 1941 г. трапіў у палон, адкуль збег і застаўся ў тыле ворага на радзіме. Са снежня 1941 года арганізатар і кіраўнік Старадарожскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі і першай партызанскай групы ў раёне. З 1942 года — камандзір партызанскага атрада «Народныя мсціўцы», у сакавіку 1943 — ліпені 1944 — камандзір 100-й партызанскай брыгады «Смерць фашызму» імя С. М. Кірава. Пасля вызвалення Старадарожскага раёна ад захопнікаў А. І. Шуба займаўся аднаўленнем медыцынскіх устаноў, у т.л. паліклінікі і бальніцы ў Старых Дарогах. З 1944 г. на пасадзе загадчыка аддзела аховы здароўя Выканкама Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. З 1950 года ў Мінскім медыцынскім інстытуце. З лютага 1952 г. А. І. Шуба на пасадзе галоўнага ўрача 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Памёр А. І. Шуба 26 лютага 1971 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя А. І. Шубы занесена ў Кнігу Народнай Славы Старадарожскага раёна. Яго імем названыя школа ў вёсцы Падарэссе Старадарожскага раёна і вуліца ў аграгарадку Асавец Любанскага раёна Мінскай вобласці. 8 ліпеня 2010 г. на будынку галоўнага корпуса 1-й клінічнай бальніцы Мінска адкрыта мемарыяльная дошка[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]