Алёхнавічы (Бярозаўскі раён)
Вёска
Алёхнавічы
|
Алёхнавічы[1] (трансліт.: Aliochnavičy, руск.: Олёхновичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 27 км ад Бярозы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядомы як Аляхновічы ў 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Кабацкага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскае Блудзенскага староства.
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, падаравана Кацярынай II нашчадкам генерала-фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, 105 сялян-уладальнікаў, 113 працоўных уваходзілі ў Аляхновіцкае сельскае таварыства і апрацоўвалі 512 дзес. зямлі зручнай; у 1890 годзе таварыству належалі 549 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічаў хлебазапасны магазін.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
З 1915 года акупіравана нямецкімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе ў Малевіцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 31 будынак.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 11 жыхароў вёскі, з фронту не вярнуліся 10 воінаў-землякоў.
З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе «Малеч».
Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]
Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 56 двароў, 336 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 23 жыхары, 17 двароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх