Сасноўка (Бярозаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Сасноўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
Сасноўка на карце Беларусі ±
Сасноўка (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Сасноўка (Бярозаўскі раён)
Сасноўка (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Сасноўка (Бярозаўскі раён)

Сасно́ўка[1] (трансліт.: Sasnoŭka, руск.: Сосновка) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 23 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1563 годзе ў Пружанскім павеце ў Кобрынскай эканоміі, у Дабучынскай воласці, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Кабацкага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года царкоўна-прыходская школа.

З 1915 года Сасноўка акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малевіцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 10 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 9 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Малеч» (з 1979 імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі).

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, у цэнтры з паўдёвага боку да яе прымыкае завулак.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]