Рыгалі
Вёска
Рыгалі
|
Рыгалі́[1] (трансліт.: Ryhali, руск.: Рыгали) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 20 км ад Бярозы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1563 годзе пад назвай Падальшанец у Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага. У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе вёска пазначана як Рэгалі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1905 годзе в. Рыгалі. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года ізжн. 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Прагрэс».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 17 двароў, 113 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 15 двароў, 27 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рыга́лi
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх