Віснявічы
Вёска
Віснявічы
|
Вісняві́чы[1] (трансліт.: Visniavičy, руск.: Висневичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 29 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні.
З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 11 будынкаў, з 5 лютага 1932 года ў Малецкай гміне.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінула 4 жыхары, на фронце — 9 воінаў-землякоў.
З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Малеч».
Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]
Планіровачна складаецца з кароткай двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з усходу на захад.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 12 двароў, 95 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 11 двароў, 15 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх