Падкраічы
Аграгарадок
Падкраічы
|
Падкра́ічы[1] (трансліт.: Padkraičy, руск.: Подкраичи) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчаны за 22 км ад Бярозы, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1563 годзе ў Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Кабацкага Блудзенскага староства.
Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, ветраны млын.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і зжн. 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска, цэнтр Падкрайчаўскага с/с Пружанскага раёна.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 20 жыхароў, на фронце загінулі 14 воінаў-землякоў.
15 снежня 1949 года створаны калгас. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. 21 студзеня 1961 года Падкрайчаўскі с/с скасаваны, вёска далучана да Малецкага с/с. Паводле перапісу 1970 года цэнтр калгаса «Прагрэс».
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Дзейнічаюць школа, фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, магазіны.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 48 двароў, 295 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 204 двары, 531 жыхар.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік на ўшанаванне памяці 114 аднавяскоўцаў (1975), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну — скульптура воіна і партызана і 2 стэлы, на якіх выбіты імёны тых, хто загінуў. Перад помнікам запалены вечны агонь.
- Абеліск (1965) на брацкай магіле 100 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1941 і 1944 гг., у тым ліку воіны 205-й матарызаванай дывізіі 4-й арміі Заходняга фронту.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 500.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
- Падкраічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 500.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх