Грыцавічы (Бярозаўскі раён)
Вёска
Грыцавічы
|
Грыцаві́чы[1] (трансліт.: Hrycavičy, руск.: Грицевичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 20,5 км ад Бярозы, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. Насельніцтва 36 двароў, 56 жыхароў (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узгадваецца ў 1563 годзе ў Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага.
Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін.
З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 23 будынкі.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 5 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 12 воінаў-землякоў. З 1960 года ў Бярозаўскім раёне.
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да якой у цэнтры вёскі прымыкаюць два кароткія завулкі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 52 двары, 282 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 36 двароў, 56 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Грыцэ́вічы
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх