Перайсці да зместу

Англійска-беларускі слоўнік (2006)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Англійска-беларускі слоўнік
Аўтар Валянціна Мікалаеўна Пашкевіч
Мова арыгінала беларуская
Выпуск 2006

Англійска-беларускі слоўнік — фактычна першая спроба ўкладання і выдання ў Беларусі такога тыпу даведніка. Налічвае звыш 30000 слоў. Галоўным аўтарам-ўкладальніцай слоўніка з’яўляецца Валянціна Пашкевіч. Выдадзены ў 2006 годзе.

Прызначаны для шырокага кола карыстальнікаў, якія вымушаны былі рабіць пераклад з англійскай мовы на рускую, а потым на беларускую. Слоўнік арыентаваны ў першую чаргу на носьбітаў беларускай мовы. Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго для розных мэт у пісьмовай і вуснай камунікацыі — у міжнародных кантактах, у працэсе навучання англійскай мове, пры перакладах.

У адрозненне ад звыклай для беларускага перакладчыка рускай слоўнікавай традыцыі, у англійскай частцы ўжыты амерыканскі варыянт англійскай мовы, як найбольш распаўсюджаны ў свеце. У беларускай частцы ўжываецца г. зв. тарашкевіца, што ў пэўнай ступені абмяжоўвае кола карыстальнікаў слоўніка; акрамя таго, слоўнік мае такую асаблівасць, як пераклад англійскіх уласных імёнаў іх прыблізнымі беларускімі адпаведнікамі.

Рэдакцыйная калегія

[правіць | правіць зыходнік]

Сябры рэдкалегіі

[правіць | правіць зыходнік]

Антон Адамовіч, Міхась Бахар, Томас Бэрд (рэдактар англійскай часткі), Вера Запруднік, Вітаўт Кіпель, Ала Рамана, Васіль Русак, Юры Рапецкі, Зміцер Саўка, Аляксандр Сільвановіч, Юры Станкевіч, Джон Стэнлі, Антон Шукелойць, Сяргей Шупа, Алёна Юрэвіч.