Сяргей Шупа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. Шупа)
Сяргей Шупа
Род дзейнасці перакладчык, журналіст, грамадскі дзеяч, філолаг
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1961(1961-10-02) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Сяргей Шупа (нар. 2 кастрычніка 1961[1], Мінск[1][2]) — беларускі перакладчык, журналіст і грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытуту замежных моў (1983, перакладчык французскай мовы)[1][2]. Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР (1983—1985) 2 гады вучыўся ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1985—1987)[1]. Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1987—1991)[1][2], быў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (1991)[1][2].

З 1991 года ўдзельнічаў у выданні газеты «Наша ніва» ў Вільнюсе[1][2]. Працаваў перакладчыкам, рэдактарам[2]. З 1995 года вучыўся 1 год у дактарантуры (адпавядае аспірантуры ў Беларусі) Вільнюскага ўніверсітэта, тэма дысертацыі — «Тэксталогія біблейскіх перакладаў Францішка Скарыны»[1]. З 1996 года супрацоўнік «Радыё Свабода» (Прага)[1][2]. У 1999—2001 гадах быў рэдактарам радыё «Балтыйскія хвалі» (Вільнюс)[1].

Жанаты, мае дваіх дзяцей[1]. Грамадзянін Літвы[3], жыве ў Празе. У 2012 годзе Сяргею Шупу адмовілі ў візе на ўезд у Беларусь[4].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х гадоў[1][5]. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская майстроўня» (1979—1984)[1][5]. У 1986 годзе разам з Лявонам Баршчэўскім заснаваў нефармальнае аб’яднанне перакладчыкаў «Бабілён»[2] і быў яго прэзідэнтам у 1986—1991 гадах[1][5][6]. Актыўны удзельнік літаратурнага таварыства «Тутэйшыя»[7]. Член Біблійнай камісіі пры Беларускім экзархаце (1989—1991), член рабочай групы праекту «Новая беларуская Біблія» (з 2012).

Паводле самога Сяргей Шупы, свабодна ведае англійскую, літоўскую, партугальскую, польскую, французскую, харвацкую і чэшскую мовы, добра разумее нямецкую, эстонскую і сучасны іўрыт (іспыт у дактаранцкім мінімуме), у пэўнай ступені старажытнаяўрэйскую, старажытнагрэчаскую і лацінскую мовы. Пачынаў вучыць верхнелужыцкую, дары, ірландскую, кітайскую, навагрэчаскую, шведскую, японскую і некаторыя іншыя мовы, але, паводле ўласнай ацэнкі, ведае іх на недастатковым узроўні. Думае пра вывучэнне арабскай. Таксама разумее шэраг славянскіх і раманскіх моў, але не лічыць гэты ўзровень іх веданнем.[8]

Пераклаў асобныя творы Э. Базэна, Х. Л. Борхеса[2], Б. Віяна[2], А. Ж. Грэймаса[2], Л. Дарэла[2], Дж. Джойса[2], М. Ергавіча[2], Э. Керэта[2], М. Кульбака, Л. Маер-Скуманц, Г. дэ Мапасана[2], Г. Маркеса, П. Мерымэ[2], О. Мілаша[2], М. Мута[2], Дж. Оруэла[1], М. Павіча[2], Э. По[2], Ф. Тугласа[2], Ё. Тэрборна, Ц. Уевіча, М. Уньта[2], Б. Шульца[2], А. Юпруса[et]. Пераклады выходзілі асобнымі выданнямі, а таксама ў альманахах «Далягляды» і «Братэрства», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», газетах «ЛіМ», «Наша ніва»[2].

Займаецца пытаннямі і метадалогіяй перакладу біблейскіх тэкстаў на беларускую мову, сярод іншага пераклаў Кнігу прарока Ёны[9].

Укладальнік і публікатар «Архіваў БНР» (1998)[1][2][10]. Аўтар кнігі «Падарожжа ў БНР» (2018), дзе ў гістарычным кантэксце ўпарадкавана паказаны арыгінальныя дакументы і матэрыялы, захаваныя ў фондах БНР у архівах Мінска і Вільні, жанр кнігі вызначаны як «архіўны раман»[11][12].

Рэдактар «Ангельска-беларускага слоўніка» В. Пашкевіч[2].

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Кто есть кто 2003.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю Перакладчыкі: ПрайдзіСвет 2009.
  3. Шупа, Сяргей. Наткнуўся . Радыё Свабода (15 студзеня 2015). Праверана 26 кастрычніка 2023.
  4. Сяргею Шупу адмоўлена ў беларускай візе // Наша ніва. 2012. 13 сакавіка.
  5. а б в Дубавец 2012.
  6. Бабілён // Дэмакратычная апазыцыя…
  7. Тутэйшыя // Дэмакратычная апазыцыя…
  8. Сяргей Шупа. Сапраўдны пераклад…
  9. Шупа С. Кніга прарока Ёны / Раздатачны матэрыял да дакладу аўтара «Кніга прарока Ёны. Выпрацоўка алгарытмаў працы над перакладам» // ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Секцыя 12, Панэль 12В.2. — Коўна (Літва), 11-13.10.2013.
  10. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: У 2-х кн. / Склад. С. Шупа. — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Таварыства беларускага пісьменства, 1998. — 1721 с.
  11. svaboda.org
  12. nashaniva.by
  13. http://pen-centre.by/premija_adamovicha.html Архівавана 20 студзеня 2016.
  14. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  15. https://www.svaboda.org/a/30237789.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шупа С. Бабілён // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1
  • Дубавец С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога.. — [Б. м.]: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. — С. 34, 123, 209, 227, 269, 276, 300, 329, 331—340, 388. — 457 с.
  • Сяргей Шупа // ПрайдзіСвет: часопіс перакладной літаратуры : [Электронны рэсурс]. — Мн.: 2009.
  • Сяргей Шупа. Сапраўдны пераклад — гэта пераклад прозы // ПрайдзіСвет: часопіс перакладной літаратуры [Электронны рэсурс] — Мн., 20.11.2009 — Дата доступу 25.10.2015
  • Тутэйшыя // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў найноўшае гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1
  • Шупа С. // Кто есть кто : [Электронный ресурс]. — Мн.: Belarus Today, 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]