Андрэй Дзмітрыевіч Васільеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Андрэй Васільеў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Васільеў
Torpedo-Arsenal (9).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Дзмітрыевіч Васільеў
Нарадзіўся 11 лютага 1992(1992-02-11)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 184 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск)
Нумар 4
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2009 — 2010 Сцяг Расіі Зеніт (Санкт-Пецярбург)
Клубная кар’ера*
2010 — 2011 Сцяг Расіі Зеніт (Санкт-Пецярбург) 0 (0)
2012 — 2015 Сцяг Расіі Растоў 3 (0)
2013   Сцяг Расіі Дынама (Санкт-Пецярбург) 19 (0)
2014 — 2015   Сцяг Расіі Арсенал (Тула) 15 (0)
2015 — 2016 Сцяг Расіі Зеніт-2 (Санкт-Пецярбург) 26 (1)
2017 Сцяг Расіі Чайка (Песчанакопскае) 32 (1)
2018 — Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 25 (1)
Нацыянальная зборная**
2010 — 2011 Сцяг Расіі Расія (да 19) 9 (0)
2013 Сцяг Расіі Расія (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 сакавіка 2018.

Андрэй Васільеў (нар. 11 лютага 1992, Санкт-Пецярбург, Расія) — расійскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Тарпеда» з Мінска.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З сямі гадоў займаўся футболам у структуры санкт-пецярбургскага «Зеніта», з 2010 года пачаў выступаць за яго моладзевую каманду. У студзені 2012 года перайшоў у «Растоў», у складзе якога 11 сакавіка 2012 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Крылаў Саветаў» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым выступаў у асноўным за моладзевую каманду растаўчан.

Улетку 2013 года быў аддадзены ў арэнду санкт-пецярбургскаму «Дынама», за якое гуляў у ФНЛ, а ў студзені 2014 года на правах арэнды перабраўся ў тульскі «Арсенал». Аднак, у сакавіку атрымаў траўму і выбыў да канца сезону 2013/14, па выніках якога клуб упершыню ў гісторыі выйшаў у Прэм’ер-лігу. У сезоне 2014/15 гуляў за «Арсенал» у Прэм’ер-лізе, спачатку быў асноўным абаронцам, але пазней страціў месца ў складзе.

У сезоне 2015/16 выступаў за «Зеніт-2» у ФНЛ. У пачатку 2017 года далучыўся да клуба «Чайка» з сяла Песчанакопскае, за які выступаў у трэцім расійскім дывізіёне. У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Расіі.

Зноскі

  1. Andrey Vasiljev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Минское "Торпедо" подписало российского защитника (руск.) . football.by (20 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]