Перайсці да зместу

Аляксей Дзмітрыевіч Лягчылін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Лягчылін
Поўнае імя Аляксей Дзмітрыевіч Лягчылін
Нарадзіўся 11 красавіка 1992(1992-04-11)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 191 см[3]
Вага 86 кг[3]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 3
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2015 Беларусь Нёман (Гродна) 101 (7)
2016 Беларусь Мінск 26 (5)
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 29 (3)
2018— Беларусь Нёман (Гродна) 129 (8)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (1)
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (1)
2017 Беларусь Беларусь 1 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 чэрвеня 2017

Аляксей Лягчылін (нар. 11 красавіка 1992, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», з 2009 года гуляў за галоўную каманду. У сезоне 2012 не з’яўляўся на полі па прычыне траўмы. У сезоне 2013 толькі ў чэрвені стаў трапляць на лаўку запасных. 30 верасня 2013 года пасля доўгага перапынку зноў выйшаў на поле за асноўную каманду «Нёмана». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У сезоне 2014 ужо быў трывалым іграком асновы, гуляў у апорнай зоне. 7 мая 2014 года адзначыўся дублем у браму салігорскага «Шахцёра» (выніковы лік 3:0). Усяго за сезон 2014 забіў 4 мячы. У сезоне 2015, нягледзячы на фінансавыя праблемы, застаўся ў гродзенскім клубе, яшчэ больш замацаваўшыся ў аснове.

У студзені 2016 года папоўніў склад футбольнага клуба «Мінск»[4]. У сезоне 2016 быў асноўным апорным паўабаронцам мінчан. У студзені 2017 года перабраўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт[5]. У першай палове сезоне 2017 трывала гуляў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, пасля стаў радзей з’яўляцца на полі. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[6].

У ліпені 2018 года вярнуўся ў «Нёман»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды. У сезоне 2019 часцей выкарыстоўся ў якасці цэнтральнага абаронцы, пазней стаў гуляць у абароне рэгулярна[8]. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на адзін сезон[9]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з «Нёманам»[10].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2013 у Санкт-Пецярбургу, правёў усе 6 матчаў і забіў 1 гол (у браму Таджыкістана).

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007дубльНёманБеларусь10
2008дубльНёманБеларусь161
2009Д1НёманБеларусь30
2010Д1НёманБеларусь210
2011Д1НёманБеларусь150
2012Д1НёманБеларусь00
2013Д1НёманБеларусь71
2014Д1НёманБеларусь294
2015Д1НёманБеларусь262
2016Д1МінскБеларусь265
2017Д1ДынамаБеларусь233
2018 (1)Д1ДынамаБеларусь60
2018 (2)Д1НёманБеларусь143
2019Д1НёманБеларусь242
2020Д1НёманБеларусь250
2021Д1НёманБеларусь202
2022Д1НёманБеларусь270
2023Д1НёманБеларусь191
  1. ↑ Aleksey Legchilin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Alyaksey Lyahchylin // FBref
  3. 1 2 3 https://www.fcneman.by/by/komanda/main/8.html
  4. ↑ Василюк влился в “Неман” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2017.
  5. ↑ Алексей Легчилин подписал 2-летний контракт с брестским "Динамо" (руск.). football.by (12 студзеня 2017). Праверана 30 студзеня 2024.
  6. ↑ Алексей Легчилин покинул брестское "Динамо" (руск.). football.by (21 чэрвеня 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
  7. ↑ Алексей Легчилин вернулся в "Неман" (руск.). football.by (11 ліпеня 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
  8. ↑ Садовничий и компания. Белорусские футболисты, кардинально менявшие позицию на поле (руск.). football.by (3 лістапада 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  9. ↑ Алексей Легчилин продолжит играть за "Неман" (руск.). football.by (4 снежня 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
  10. ↑ Алексей Легчилин проведет 13-й сезон в "Немане" (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.