Андрэй Валер’евіч Якімаў
Поўнае імя | Андрэй Валер’евіч Якімаў | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 лістапада 1989[1] (35 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||
Вага | 80 кг[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 24 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Андрэй Якімаў (нар. 17 лістапада 1989, Антопаль) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў займацца футболам у родным Антопалі, дзе першым трэнерам Андрэя быў яго бацька. Пазней выступаў за дубль наваполацкага «Нафтана». Другую палову 2010 года правёў у арэндзе ў пінскай «Хвалі», пасля вяртання стаў праходзіць у асноўны склад «Нафтана», звычайна выхадзіў на замену.
У сакавіку 2013 года перайшоў у «Віцебск». Хутка замацаваўся ў аснове і быў прызнаны заўзятарамі клуба найлепшым іграком сезона 2013.
У студзені 2014 года зноўку стаў іграком «Нафтана». Спачатку толькі выхадзіў на замену, а ўлетку стаў выхадзіць у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У жніўні 2014 года атрымаў траўму, у кастрычніку вярнуўся на поле, але зноў апынуўся па-за асноўным складам.
У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў[3]. Пасля накіраваўся ў мікашэвіцкі «Граніт», з якім у лютым 2015 года падпісаў папярэдні кантракт[4], аднак у сакавіку, так і не стаўшы іграком «Граніта», вярнуўся ў «Нафтан»[5]. У сезоне 2015 пачаў з’яўляцца на полі толькі ў ліпені, выходзячы на замену, а на наступны год вярнуў месца асноўнага апорнага паўабаронцы.
У студзені 2017 года накіраваўся ў гродзенскі «Нёман», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. У складзе «Нёмана» стаў асноўным апорным паўабаронцам, у сезоне 2017 адзначыўся 7 галамі ў чэмпіянаце, стаўшы другім бамбардзірам каманды пасля Паўла Савіцкага. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[7]. У сезоне 2018 заставаўся іграком асновы, толькі ў канцы сезона стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам яшчэ на год[8]. У пачатку сезона 2019 гуляў за дубль, але хутка вярнуў месца ў асноўнай камандзе.
У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман»[9], аднак у студзені 2020 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт з клубам[10]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу, прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах Вышэйшай лігі. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[11]. У сезоне 2021 заставаўся іграком асновы. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» яшчэ на год[12]. Па выніках сезона 2023 дапамог гродзенскаму клубу стаць сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[13].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2012, 2024
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Нафтан | ![]() |
23 | 0 |
2008 | дубль | Нафтан | ![]() |
25 | 1 |
2009 | дубль | Нафтан | ![]() |
24 | 5 |
2010 (1) | Д1 | Нафтан | ![]() |
3 | 0 |
2010 (2) | Д2 | Хваля | ![]() |
14 | 2 |
2011 | Д1 | Нафтан | ![]() |
10 | 0 |
2012 | Д1 | Нафтан | ![]() |
5 | 1 |
2013 | Д2 | Віцебск | ![]() |
28 | 7 |
2014 | Д1 | Нафтан | ![]() |
21 | 2 |
2015 | Д1 | Нафтан | ![]() |
11 | 0 |
2016 | Д1 | Нафтан | ![]() |
27 | 3 |
2017 | Д1 | Нёман | ![]() |
28 | 7 |
2018 | Д1 | Нёман | ![]() |
25 | 2 |
2019 | Д1 | Нёман | ![]() |
24 | 3 |
2020 | Д1 | Нёман | ![]() |
30 | 0 |
2021 | Д1 | Нёман | ![]() |
28 | 3 |
2022 | Д1 | Нёман | ![]() |
28 | 4 |
2023 | Д1 | Нёман | ![]() |
24 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Andrey Yakimov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.fcneman.by/komanda/main/381.html
- ↑ Патоцкий, Шидловский и Якимов не подошли "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (1 лютага 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Андрей Якимов перешел в "Гранит" (руск.). football.by (25 лютага 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Андрей Якимов не договорился с "Гранитом" и вернулся в "Нафтан" (руск.). football.by (9 сакавіка 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Андрей Якимов подписал контракт с "Неманом" (руск.). football.by (3 лютага 2017). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с "Неманом" (руск.). football.by (28 лістапада 2017). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Якимов продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Якимов и Бабичев покидают "Неман" (руск.). football.by (4 снежня 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Якимов пролонгировал соглашение с "Неманом" (руск.). football.by (23 студзеня 2020). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Андрей Якимов подписал новый контракт с "Неманом" (руск.). football.by (14 студзеня 2021). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Андрей Якимов проведет в "Немане" шестой сезон (руск.). football.by (1 лютага 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Один из лидеров "Немана" продлил контракт с клубом (руск.). football.by (24 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.