Аляксандр Антонавіч Анюкевіч
Поўнае імя | Аляксандр Антонавіч Анюкевіч | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 красавіка 1992 (30 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 188 см | |||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 30 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Аляксандр Анюкевіч (нар. 10 красавіка 1992, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец «Нёмана», з 2010 пачаў праходзіць у асноўны склад каманды. У другой палове 2012 года замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы, але пасля вяртання ў строй Максіма Вітуса саступіў яму гэту пазіцыю.
У першай палове 2013 гдоа трывала з’яўляўся ў аснове, звычайна на пазіцыі правага абаронцы, а пачынаючы з верасня стаў толькі выхадзіць на замену. У пачатку 2014 года гуляў у асноўным складзе як левы абаронца, але пазней быў выцеснены са складу і стаў толькі выхадзіць на замену.
У студзені 2015 года пакінуў гродзенскі клуб[1] і адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», аднак кантракт з аўтазаводцамі падпісаны не быў[2]. У выніку вярнуўся ў «Нёман», з якім у лютым 2015 года падпісаў новы кантракт[3].
У пачатку 2017 года спрабаваў працаўладкавацца ў славацкім «Ружамберку»[4] і казахстанскім «Іртышы»[5], аднак у выніку вярнуўся ў Гродна і ў лютым 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[6]. У сезоне 2017 не меў трывалага месца ў аснове, выступаў за дубль, і толькі ў канцы сезона вярнуўся ў асноўны склад. У першай палове сезона 2018 прыцягваўся да асноўнага складу, а са жніўня стаў выступаць за дубль.
У снежні 2018 года перайшоў у «Слуцк»[7], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года разарваў кантракт са слуцкім клубам[8]. У студзені 2019 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Каспій»[9], аднак у выніку вярнуўся ў «Слуцк» і падпісаў новы кантракт[10]. У пачатку сезона 2020 з’яўляўся на полі нерэгулярна, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[11]. Сезон 2021 пачынаў у аснове, пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных.
У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са слуцкім клубам[12]. Хутка стаў трэніравацца з «Нёманам» і ў лютым афіцыйна вярнуўся ў гродзенскі клуб[13].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | дубль | Нёман | ![]() |
10 | 0 |
2009 | дубль | Нёман | ![]() |
23 | 0 |
2010 | Д1 | Нёман | ![]() |
8 | 0 |
2011 | Д1 | Нёман | ![]() |
11 | 0 |
2012 | Д1 | Нёман | ![]() |
15 | 0 |
2013 | Д1 | Нёман | ![]() |
26 | 0 |
2014 | Д1 | Нёман | ![]() |
18 | 0 |
2015 | Д1 | Нёман | ![]() |
18 | 0 |
2016 | Д1 | Нёман | ![]() |
22 | 1 |
2017 | Д1 | Нёман | ![]() |
15 | 0 |
2018 | Д1 | Нёман | ![]() |
9 | 0 |
2019 | Д1 | Слуцк | ![]() |
25 | 0 |
2020 | Д1 | Слуцк | ![]() |
21 | 0 |
2021 | Д1 | Слуцк | ![]() |
16 | 0 |
Зноскі
- ↑ Анюкевич и Левицкий покинули "Неман"
- ↑ Анюкевич не договорился с "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Александр Анюкевич и Сергей Сосновский подписали контракты с "Неманом"
- ↑ Анюкевич прошел просмотр в словацком «Ружомбероке», стороны не пришли к соглашению
- ↑ Анюкевич не подошел «Иртышу»
- ↑ Александр Анюкевич продлил соглашение с "Неманом"
- ↑ Анюкевич и Савостьянов сменили "Неман" на "Слуцк"
- ↑ Кибук и Анюкевич покинули "Слуцк"
- ↑ Анюкевич пытается трудоустроиться в Казахстане
- ↑ Анюкевич вернулся в "Слуцк". Команда начала подготовку к сезону-2020
- ↑ "Слуцк" продлил контракт с Анюкевичем и подписал соглашение с Жевнеровым
- ↑ Анюкевич покинул "Слуцк"
- ↑ "Неман" объявил о возвращении Анюкевича
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)