Юрый Аляксандравіч Паўлюкавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Юрый Паўлюкавец
Поўнае імя Юрый Аляксандравіч Паўлюкавец
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1994(1994-06-24)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 72 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 32
Маладзёжныя клубы
0000—2009 Беларусь СДЮШАР-3 (Пінск)
2009—2011 Беларусь Дынама (Брэст)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 31 (0)
2016—2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 8 (0)
2017 Беларусь Хваля (Пінск) 13 (2)
2018 Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 11 (1)
2018—2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 38 (3)
2020—2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 33 (0)
2022— Беларусь Нёман (Гродна) 42 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2016

Юрый Паўлюкавец (нар. 24 чэрвеня 1994, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у 2009 годзе трапіў у структуру брэсцкага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. 10 жніўня 2013 года дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Дняпра» (2:0). У сезоне 2014 стаў часцей з’яўляцца ў аснове, звычайна выходзячы на замену, а ў сезоне 2015 ужо трывала асвоіўся ў асноўнай камандзе брэстчан.

У студзені 2016 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клубам[4]. У складзе жодзінцаў стаў выступаць пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна толькі зрэдку выхадзіў на замену. У лютым 2017 года адправіўся на прагляд у «Іслач»[5], аднак не падышоў і ў выніку пачаў сезон 2017 у складзе тарпедаўцаў, дзе выступаў у асноўным за дубль, толькі двойчы з’явіўшыся на полі ў асноўнай камандзе. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[6] і неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі»[7].

У лютым 2018 года падпісаў кантракт з жыткавіцкім ЮАС. У ліпені таго ж года, пакінуўшы жыткавіцкі клуб, стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[8]. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[9]. У сезоне 2019 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе.

У студзені 2020 года прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў кантракт[10]. Чаргаваў выхады ў стартавым складзе і заставанне на лаўцы запасных. У студзені 2022 года пакінуў жодзінскі клуб[11]. Хутка стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[12]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[13].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

11 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Англіі. Усяго за зборную правёў чатыры матчы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама Беларусь 11 0
2012 дубль Брэст Беларусь 19 0
2013 Д1 Дынама Беларусь 2 0
2014 Д1 Дынама Беларусь 9 0
2015 Д1 Дынама Беларусь 20 0
2016 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 6 0
2017 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 2 0
2017 (2) Д2 Хваля Беларусь 13 2
2018 (1) Д2 ЮАС Беларусь 11 1
2018 (2) Д2 Белшына Беларусь 12 0
2019 Д2 Белшына Беларусь 26 3
2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 14 0
2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 19 0
2022 Д1 Нёман Беларусь 25 0
2023 Д1 Нёман Беларусь 17 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Yuri Pavlyukovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.fcneman.by/by/komanda/main/755.html
  3. https://www.pressball.by/footballstat/yuri_pavlyukovets/
  4. "Торпедо-БелАЗ" выкупил у брестского "Динамо" права на Павлюковца и Соловья (руск.). football.by (4 лютага 2016). Праверана 30 студзеня 2024.
  5. Павлюковец находится на просмотре в «Ислочи» (руск.). by.tribuna.com.
  6. "Торпедо-БелАЗ" расстался с Павлюковцом (руск.). football.by (30 ліпеня 2017). Праверана 30 студзеня 2024.
  7. Юрий Павлюковец стал игроком "Волны". (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (31 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017.
  8. Павлюковец стал игроком "Белшины" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (15 ліпеня 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
  9. Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (31 студзеня 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
  10. Павлюковец и Бондаренко стали игроками "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (5 лютага 2020). Праверана 30 студзеня 2024.
  11. "Торпедо-БелАЗ" рассталось в Павлюковцом (руск.). football.by (31 студзеня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  12. Павлюковец подписал контракт с "Неманом" (руск.). football.by (6 сакавіка 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  13. Полузащитник Юрий Павлюковец продолжит играть за "Неман" (руск.). football.by (25 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]