Ілья Сяргеевіч Кухарчык
Поўнае імя | Ілья Сяргеевіч Кухарчык | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 сакавіка 1997[1][2] (25 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг[1] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 5 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Ілья Кухарчык (нар. 10 сакавіка 1997, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5 і пастаўскай акадэміі ПМЦ, пазней далучыўся да барысаўскага БАТЭ. Выступаў за дубль, гуляў у Юніёрскай лізе УЕФА. У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы»[3], дзе стаў іграком асновы.
У лютым 2018 года перайшоў у «Віцебск»[4], аднак ужо ў сакавіку зноў быў арандаваны «Баранавічамі»[5]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Віцебскам» і стаў іграком бабруйскай «Белшыны». У сезоне 2018 з-за траўмы нячаста з’яўляўся на полі. У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з «Белшынай»[6], ў сезоне 2019 стаў адным з асноўных ігракоў бабруйчан і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2020 года праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт[7]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе, але хутка атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў да канца года. У 2021 годзе зноў стаў з’яўляцца на полі, выходзячы на замену. У жніўні 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе бабаруйскай каманды, дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды пачаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ»[9], аднак у лютым разарваў кантракт з клубам[10] і хутка стаў іграком «Белшыны» на трывалай аснове.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2013 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2015 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | БАТЭ | ![]() |
22 | 3 |
2016 | дубль | БАТЭ | ![]() |
21 | 4 |
2017 | Д2 | Баранавічы | ![]() |
28 | 5 |
2018 (1) | Д2 | Баранавічы | ![]() |
14 | 1 |
2018 (2) | Д2 | Белшына | ![]() |
6 | 1 |
2019 | Д2 | Белшына | ![]() |
20 | 6 |
2020 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
2 | 0 |
2021 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
5 | 0 |
2021 (2) | Д2 | Белшына | ![]() |
16 | 4 |
Зноскі
- ↑ а б в https://fcbate.by/ru/history/players/id8850
- ↑ Ilia Kucharchyk // Transfermarkt — 2000.
- ↑ Белый и Кухарчик из БАТЭ отданы в аренду
- ↑ «Витебск» подписал Кухарчика
- ↑ «Барановичи» арендовали Кухарчика у «Витебска»
- ↑ Кухарчик продлил контракт с «Белшиной»
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» подписал хавбека «Белшины»
- ↑ «Белшина» арендовала Кухарчика у «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Згурский вернется в "Гомель", а Кухарчик в Жодино?
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" расторгло контракт с Кухарчиком
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)