Аляксей Андрэевіч Лаўрык
Поўнае імя | Аляксей Андрэевіч Лаўрык | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 жніўня 2000[1] (24 гады) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 190 см[3] | |||||||||
Вага | 88 кг[3] | |||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Нёман | |||||||||
Нумар | 55 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Аляксей Лаўрык (нар. 7 жніўня 2000, Масква) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».
Сын беларускага футбаліста, іграка нацыянальнай зборнай Андрэя Лаўрыка.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся і пачаў займацца футболам у Маскве, дзе гуляў яго бацька[4]. Займаўся ў школе маскоўскага «Дынама», пакуль у 2012 годзе разам з сям’ёй не вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да «Мінска».
У 2017 годзе пачаў выступаць за дубль сталічнага клуба, а ў сезоне 2018 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 27 ліпеня 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Мінска» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды», калі выйшаў на замену ў другім тайме і ўсталяваў канчатковы лік 3:0. 24 жніўня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (0:0). У кастрычніку і лістападзе 2018 года ўдзельнічаў у Юніёрскай лізе УЕФА. У 2019—2020 гуляў у асноўным за дубль, зрэдку з’яўляўся ў асноўнай камандзе «Мінска».
У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[5] і неўзабаве стаў іграком «Энергетыка-БДУ»[6]. Пачынаў сезон 2021 на лаўцы запасных, летам з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, з верасня стаў выхадзіць на замену. У сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйграць сярэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі. У снежні 2022 года, калі Аляксандр Свірэпа пакінуў клуб, стаў капітанам каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[7].
У студзені 2024 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве афіцыйна папоўніў склад каманды[8].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2016—2017 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы, быў іграком асновы.
У кастрычніку 2017 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на поле ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Мінск | 14 | 2 | |
2018 | Д1 | Мінск | 6 | 0 | |
2019 | Д1 | Мінск | 1 | 0 | |
2020 | Д1 | Мінск | 1 | 0 | |
2021 | Д1 | Энергетык-БДУ | 19 | 0 | |
2022 | Д1 | Энергетык-БДУ | 28 | 2 | |
2023 | Д1 | Энергетык-БДУ | 26 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksey Lavrik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://energetikbgu.by/player/лаврик-алексей/
- ↑ а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/924.html
- ↑ Футбол. Алексей Лаврик: папа бывает на каждой домашней игре нашей команды "Минска". Но похвалы от него, конечно, не дождешься! (руск.). pressball.by (21 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2018.
- ↑ Ряд игроков покинули «Минск» (руск.). Афіцыйны сайт «Мінска» (15 студзеня 2021). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Омельянчук, Лаврик и Малицкий перешли в "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (31 студзеня 2021). Праверана 31 студзеня 2024.
- ↑ Алексей Лаврик продлил контракт, Алексей Семенов покинул команду (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (2 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2023. Праверана 7 лютага 2023.
- ↑ Алексей Лаврик — игрок "Немана" (руск.). football.by (30 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.