Ігар Мікалаевіч Кавалевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ігар Кавалевіч
Igor Kovalevich.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Мікалаевіч Кавалевіч
Нарадзіўся 3 лютага 1968(1968-02-03)[1] (53 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман (Гродна)
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1988—1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СКІФ (Мінск)
1990 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Металург (Маладзечна)
1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Прамень (Уладзівасток) 4 (0)
1992—1993 Беларусь Дынама (Брэст) 39 (2)
1993 Беларусь Дняпро (Магілёў) 3 (0)
1994—1995 Расія Дынама-Газавік (Цюмень) 25 (0)
1996 Расія Іртыш (Табольск) 25 (3)
1997—1999 Беларусь Белшына (Бабруйск) 68 (6)
2000 Беларусь Гомель 20 (1)
2001—2003 Беларусь Нёман (Гродна) 67 (3)
2004 Беларусь Славія (Мазыр) 14 (0)
2004 Азербайджан Хазар-Ленкарань 15 (0)
2005 Беларусь Славія (Мазыр) 14 (0)
Трэнерская кар’ера
2005—2007 Беларусь Нафтан (Наваполацк) дубль
2007—2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк)
2009—2011 Беларусь Беларусь (да 21) трэнер
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) трэнер
2013—2016 Беларусь Беларусь (да 21)
2016— Беларусь Нёман (Гродна)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Ігар Кавалевіч (нар. 3 лютага 1968, Іванава, Брэсцкая вобласць) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі абаронцы), а потым трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам гродзенскага «Нёмана».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ігравая[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага футбола, гуляў у розных беларускіх клубах і ў Расіі, у 2004 годзе правёў палову сезона ў Азербайджане. Лепшыя сезоны правёў у складзе «Белшыны», дзе стаў двойчы пераможцам Кубка Беларусі і срэбным прызёрам чэмпіянату. У 2005 скончыў кар’еру ў складзе мазырскай «Славіі».

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2005 года прыйшоў у «Нафтан», дзе спачатку ўзначаліў дубль, у красавіку 2007 года стаў выканаўцам абавязкаў, а ў ліпені 2007 года — галоўным трэнерам наваполацкага клуба. Пры Кавалевічу «Нафтан» на працягу 2007—2011 гадоў не апускаўся ніжэй 7 месца ў табліцы, а ў 2009 годзе дасягнуў свайго найвышэйшага за гісторыю чацвёртага месца. У тым жа 2009 годзе «Нафтан» выйграў Кубак Беларусі.

У 2012 годзе Кавалевіч паўторна прывёў навапалачан да перамогі ў Кубку, пры гэтым сам трэнер у фінальным матчы быў выдалены на трыбуну[2]. У жніўні 2012, пасля шэрагу паражэнняў, Кавалевіч падаў заяву аб адстаўцы[3], але яна была адхілена кіраўніцтвам клуба[4]. У снежні 2012 года, аднак, пакінуў клуб[5].

У 2009 годзе стаў дадаткова трэнерам моладзевай зборнай Беларусі ў якасці асістэнта Георгія Кандрацьева. Потым разам з Кандрацьевым працягваў працу ў алімпійскай зборнай да 2012 года.

У верасні 2013 года быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера моладзевай зборнай Беларусі пасля адстаўкі Аляксея Вяргеенкі[6]. У кастрычніку 2013 года на пасяджэнні БФФ быў зацвержаны галоўным трэнерам моладзевай зборнай[7].

У красавіку 2016 года, пасля адстаўкі Сяргея Саладоўнікава з пасады галоўнага трэнера гродзенскага «Нёмана», Ігар Кавалевіч стаў адным з асноўных кандыдатаў на вакантнае месца. У чэрвені 2016 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Нёмана», пры гэтым застаўся на працы ў моладзевай зборнай[8]. Пакінуў зборную ў лістападзе 2016 года па заканчэнні кантракта, які ў выніку не быў падоўжаны; у той жа час падпісаў новае пагадненне з гродзенцамі[9]. Па выніках сезона 2017 «Нёман» заняў шостае месца ў чэмпіянаце Беларусі. У кастрычніку 2017 года кантракт Кавалевіча з гродзенскім клубам быў падоўжаны яшчэ на год[10]. У сезонах 2018—2019 «Нёман» заставаўся ў сярэдзіне турнірнай табліцы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам на наступны сезон[11].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Ігравыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]