Алег Рыгоравіч Еўдакімаў
Поўнае імя | Алег Рыгоравіч Еўдакімаў | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
25 лютага 1994[1][2] (26 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 7 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Алег Еўдакімаў (нар. 25 лютага 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
З 2011 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». У сезоне 2013 стаў праходзіць і ў асноўны склад каманды. Дэбютаваў за «Мінск» у Вышэйшай лізе 7 ліпеня 2013 года ў матчы з «Нёманам» (2:0). 6 кастрычніка 2013 года забіў свой першы гол за «Мінск», усталяваўшы канчатковы лік у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:1).
У міжсезонні 2013/14 гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», але сезон 2014 пачаў у дублі «Мінска». У маі 2014 года быў пераведзены ў «Мінск-2», у яго складзе правёў у Першай лізе 25 матчаў і забіў 4 галы.
Пасля сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і ў студзені 2015 года Алег вярнуўся ў склад «Мінска»[3]. У сезоне 2015 здолеў замацавацца ў асноўным складзе мінскай каманды на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У сезоне 2016 звычайна выступаў у якасці левага паўабаронцы, а ў сезоне 2017 выкарыстоўваўся на розных пазіцыях у цэнтры поля.
У студзені 2019 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[4]. У складзе гродзенскай каманды стаў іграком асновы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман»[5] і неўзабаве вярнуўся ў «Мінск», падпісаўшы аднагадовы кантракт[6].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У 2013—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1). У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Мінск | ![]() |
23 | 1 |
2012 | дубль | Мінск | ![]() |
18 | 1 |
2013 | Д1 | Мінск | ![]() |
5 | 1 |
2014 (пач.) | дубль | Мінск | ![]() |
3 | 0 |
2014 | Д2 | Мінск-2 | ![]() |
25 | 4 |
2015 | Д1 | Мінск | ![]() |
25 | 0 |
2016 | Д1 | Мінск | ![]() |
26 | 3 |
2017 | Д1 | Мінск | ![]() |
29 | 2 |
2018 | Д1 | Мінск | ![]() |
29 | 1 |
2019 | Д1 | Нёман | ![]() |
27 | 1 |
Зноскі
- ↑ Oleg Evdokimov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Oleg Yevdokimov // FBref.com
- ↑ Пушняков и Евдокимов подписали контракты с «Минском»
- ↑ Хавбек "Минска" Евдокимов перешел в "Неман"
- ↑ Евдокимов покинул "Неман"
- ↑ Евдокимов вернулся в "Минск"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)