Сяргей Аляксандравіч Карповіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Карповіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Карповіч
Нарадзіўся 29 сакавіка 1994(1994-03-29)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Іслач
Нумар 17
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2010 — 2017 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 30 (0)
2013   Сцяг Беларусі Бяроза-2010 24 (0)
2015   Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 11 (1)
2016   Сцяг Беларусі Мінск 14 (0)
2017   Сцяг Беларусі Гарадзея 12 (0)
2018 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 18 (0)
2019 — Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён)
Нацыянальная зборная**
2009 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 8 (1)
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (0)
2013 — 2016 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 33 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 ліпеня 2017.

Сяргей Карповіч (нар. 29 сакавіка 1994, Пятрышкі, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2010 года пачаў гуляць за дубль мінчан. Сезон 2013 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», дзе трывала гуляў у аснове, дапамог клубу заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе. Па заканчэнні сезону ў снежні 2013 вярнуўся ў «Дынама».

Сезон 2014 пачаў у дублі «Дынама». 4 мая 2014 года дэбютаваў за «Дынама» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на 89-й хвіліне замест Андрэя Залескага ў матчы супраць «Белшыны» (4:1). Пазней стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе мінчан на пазіцыі правага абаронцы.

У сезоне 2015 стаў атрымоўваць менш часу на полі. У ліпені 2015 года быў аддадзены ў арэнду «Нафтану» да канца сезону[2]. У складзе «Нафтана» замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы. Па заканчэнні сезону ў лістападзе 2015 года вярнуўся ў «Дынама»[3].

Да сезону 2016 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай данамаўцаў, але ў сакавіку 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Мінска»[4], дзе замацаваўся ў аснове. У ліпені 2016 года вярнуўся з арэнды ў склад дынамаўцаў[5]. Спачатку гуляў у аснове дынамаўцаў, але хутка страціў месца ў складзе.

У пачатку 2017 года галоўны трэнер мінчан Сяргей Бароўскі заявіў, што зноў плануе аддаць Карповіча ў арэнду, і ў сакавіку той далучыўся да «Гарадзеі»[6], дзе стаў асноўным правым абаронцам. У ліпені 2017 года «Дынама» датэрмінова вярнула Карповіча арэнды[7]. У другой палове правёў за «Дынама» толькі чатыры матчы ў чэмпіянаце і два ў Кубку Беларусі, чатыры матчы ў Лізе Еўропы. З верасня засаваўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[8].

У снежні 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[9]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе жодзінцаў, але з лета стаў радзей трапляць на полі, гуляў за дубль. У снежні 2018 года пакінуў жодзінскі клуб[10].

У студзені 2019 года стаў іграком «Іслачы»[11].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2010—2012 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі.

Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў). 25 студзеня 2014 года дэбютаваў у зборнай да 21 года ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці. Хутка замацаваўся ў моладзевай зборнай як асноўны правы абаронца.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Дынама Сцяг Беларусі 11 0
2011 дубль Дынама Сцяг Беларусі 23 0
2012 дубль Дынама Сцяг Беларусі 29 1
2013 Д2 Бяроза-2010 Сцяг Беларусі 24 0
2014 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 17 0
2015 (1) Д1 Дынама Сцяг Беларусі 5 0
2015 (2) Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 11 1
2016 (1) Д1 Мінск Сцяг Беларусі 14 0
2016 (2) Д1 Дынама Сцяг Беларусі 4 0
2017 (1) Д1 Гарадзея Сцяг Беларусі 12 0
2017 (2) Д1 Дынама Сцяг Беларусі 4 0
2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 18 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]