Андрэй Генадзевіч Ягораў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Андрэй Генадзевіч Ягораў
Andrei Yahorau.jpg
Дата нараджэння

4 красавіка 1979(1979-04-04) (37 гадоў)

Месца нараджэння

Гродна, БССР

Грамадзянства

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССР
Беларусь Рэспубліка Беларусь

Навуковая сфера

постсавецкія трансфармацыі, даследаванні грамадзянскай супольнасці, еўрапейскія даследаванні;
СМД-метадалогія(руск.) бел.

Месца працы

Цэнтр еўрапейскай трансфармаціі

Навуковая ступень

магістр палітычных навук

Альма-матар

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Вядомы як

палітолаг, аналітык, метадолаг(руск.) бел.; грамадскі дзеяч

Сайт:

Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі

Андрэ́й Гена́дзевіч Яго́раў (англ.: Andrei Yahorau; нар. 4 красавіка 1979 года, Гродна, Беларуская ССР) — беларускі палітолаг і метадолаг(руск.) бел., грамадскі дзеяч. Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Мінск)[1], кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[2][3], сябра Савета Экалагічнага таварыства «Зялёная сетка»[4]. У 2013—2015 гадах з'яўляўся нацыянальным каардынатарам Форума грамадзянскай супольнасці(англ.) бел. Усходняга партнёрства (ФГС УП) па Беларусі[2], у 2014—2015 гадах — сустаршынёй Кіруючага камітэта ФГС УП[2][5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Гродне[2], гадаваўся ў Мікашэвічах (Брэсцкая вобл.)[6].

Вучоба[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 годзе скончыў сярэднюю школу з залатым медалём[6].

У 1997—2002 гадах вучыўся на аддзяленні паліталогіі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) па спецыяльнасці «Юрыст-палітолаг», атрымаў дыплом бакалаўра па паліталогіі[2][6][7].

У 1999—2002 гадах, паралельна вучобе ў БДУ, навучаўся ў Беларускім калегіуме па спецыяльнасці «Журналіст»[6][7][8].

У 2002—2003 гадах вучыўся ў магістратуры юрыдычнага факультэта БДУ, паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені магістра палітычных навук[1][6][7]. У 2003—2005 гадах вучыўся ў аспірантуры таго ж факультэта[6][8].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У галіне палітычных даследаванняў працуе з 2001 года[1].

Сфера дзейнасці: палітычная аналітыка і палітычныя даследаванні (трансфармацыя постсавецкай прасторы, грамадзянская супольнасць, палітычныя трансфармацыі ў Беларусі і регіёне Усходняга партнёрства, еўрапейскія даследаванні)[1][9].

З'яўляецца аўтарам і суаўтарам распрацовак і стратэгічных прапаноў па развіцці Форума грамадзянскай супольнасці(англ.) бел. Усходняга партнёрства[10][11][12][13], стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сіл Беларусі з мэтай дасягнення імі рэальнага ўдзелу ў кіраванні дзяржавай[6][14], ініцыятывы ЕС «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам»[15][16][17], а таксама публікацый па тэмах сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі, беларуска-еўрапейскіх адносін, Усходняга партнёрства, грамадзянскай супольнасці і інш.[2][18]

У сакавіку 2010 года заснаваў і ўзначаліў Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі — аналітычны цэнтр (англ.: think tank), які ўваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[1][19][20].

З'яўляецца адным з заснавальнікаў спецыялізаванага часопіса па палітычных навуках у Беларусі «Палітычная сфера» (Мінск, ISSN 1819-3625), займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара[1][6][8], уваходзіць у склад Рэдакцыйнай рады часопіса[21].

Да канца 2009 года быў штатным выкладчыкам дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс), прыняў удзел у страйку выкладчыкаў дэпартамента, якія пратэставалі супраць парушэння кіраўніцтвам універсітэта акадэмічных свобод[22][23].

Удзел у метадалагічным руху[правіць | правіць зыходнік]

У 2000—2002 гадах наведваў семінары філосафа і метадолага У. У. Мацкевіча[6][8].

У пачатку 2005 года прайшоў гульнятэхнічную(руск.) бел. падрыхтоўку і ў якасці гульнятэхніка ўзяў удзел у арганізацыйна-дзейнаснай гульні(руск.) бел. (АДГ) «Распрацоўка пераможнай стратэгіі для Беларусі: сцэніраванне, праектаванне і праграмаванне» (сакавік 2005 года, Кіеў), кіраўніцтва якой ажыццяўляў У. У. Мацкевіч[6][8][24].

Пачынаючы з 2005 года, уваходзіць у другі склад удзельнікаў Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ, Мінск)[6], становіцца экспертам і кіраўніком аналітычнай групы АГТ, з'яўляецца сталым удзельнікам Мінскага метадалагічнага семінара і арганізацыйна-дзейнасных гульняў, якія праводзяцца АГТ[8][9][25].

З'яўляўся кіраўніком АД-гульняў: «Грамадзянская адукацыя: працяг або пачатак» (сакавік 2007 года, Гётынген, Германія)[26] и «Лятучы ўніверсітэт у Беларусі: кіраванне развіццём» (студзень 2012 года, Гётынген, Германія)[27].

Грунтуючыся на вопыце ўдзелу, арганізацыі і правядзення АДГ, у суаўтарстве з Т. В. Вадалажскай, напісаў кнігу «Организационно-деятельностные игры. Популярное введение» (Мн., 2008. — ISBN 978-987-6800-75-0).

Уваходзіць у склад Калегіума Лятучага ўніверсітэта[28].

У межах Лятучага ўніверсітэта чытае аўтарскія курсы: «Тэхналогіі кіравання будучыняй: развіццё, праектаванне, праграмаванне» (2011—2013)[29][30], «Тэорыя дзейнасці: развіццё, праектаванне, праграмаванне» (2013—2014)[31], а таксама ў 2011—2012 гадах кіраваў Школой гульнятэхнікаў[32]; прымае ўдзел ў працы Метадалагічнай школы магістраў гульні[33]

Грамадска-палітычная і міжнародная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У гады студэнцтва быў удзельнікам беларускай спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён»[8], таксама аказваў прававую дапамогу ў якасці юрыста Праваабарончага цэнтра «Вясна»[8].

У 2000—2003 гадах удзельнічаў у дзейнасці маладзёжнага руху «Зубр»[8].

У 2006 годзе аказваў садзейнічанне правядзенню акцыі «Пост-галадоўка» па абароне будынка Царквы хрысціян поўнага Евангелля «Новае жыццё» (Мінск)[34], быў сябрам грамадзянскай рады па абароне царквы[35].

З моманту абвяшчэння ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці(англ.) бел. (ФГС УП) на нацыянальным і міжнародным узроўнях:

  • З'яўляецца аўтарам і суаўтарам стратэгічных прапаноў па інстытуцыяналізацыі і развіцці Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства[10][11][12][13];
  • З чэрвеня 2013 года па лістапад 2015 года ўваходзіў у склад стала дзеючага Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП: спачатку — як сябра[38], пасля — як старшыня Каардынацыйнага камітэта[39] і нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі[40][41];
  • У кастрычніку 2013 года падчас пятай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці ў Кішынёве (4—5 кастрычніка 2013 года) быў абраны ўдзельнікамі беларускай дэлегацыі нацыянальным каардынатарам ФГС УП па Беларусі (тэрмінам у адзін год) і ў гэтым статусе ўвайшоў у склад Кіруючага камітэта ФГС УП[40];
  • У лістападзе 2014 года падчас шостай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці ў Батумі (21—22 лістапада 2014 года) быў паўторна абраны нацыянальным каардынатарам ФГС УП па Беларусі[41] і зноў, па статусе, увайшоў у склад Кіруючага камітэта ФГС УП;
  • У лістападзе 2014 года ў рамках Кіруючага камітэта ФГС УП быў абраны сустаршынёй Форума (як прадстаўнік краін Усходняга партнёрства; ад краін-членаў ЕС сустаршынёй быў абраны Кшыштаф Бабінскі(польск.) бел.)[5], з'яўляўся ім да лістапада 2015 года;
  • Прадстаўляў Форум грамадзянскай супольнасці на Рыжскім саміце Усходняга партнёрства (21—22 траўня 2015 года) у межах Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці[44] і падчас пятага раўнда нефармальнага міністэрскага дыялогу Усходняга партнёрства ў Мінску (29 чэрвеня 2015 года)[45][46][47].
  • Падчас знаходжання А. Г. Ягорава ў складзе Кіруючага камітэта ФГС УП і старшынства ў ім была прынята новая стратэгія развіцця Форума грамадзянскай супольнасці і праведзена яго рэформа[48].

У межах рэалізацыі першай фазы ініцыятывы ЕС «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам» (ЕДМ)[15] з'яўляўся каардынатарам 1-й экспертнай групы[49]; пасля пераводу ЕДМ у фармат праекта «Рэфорум» у ліпені 2014 года ўвайшоў у склад Рады праекта ў якасці прадстаўніка каардынатараў першай фазы ЕДМ[50][51].

З'яўляецца ўдзельнікам Спецыяльнай камісіі (Ad Hoc Commission), якая дзейнічае на базе Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП і ажыццяўляе кантроль за імплементацыяй «Дарожнай карты па правядзенні Беларуссю рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі» ў межах далучэння Рэспублікі Беларусь да Балонскага працэсу[52].

З пачатку 2016 года — сябра Савета Экалагічнага таварыства «Зялёная сетка»[4].

13 чэрвеня 2016 года падчас агульнага сходу Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» быў абраны ў склад Рады кансорцыума, а таксама яе новым кіраўніком, змяніўшы на гэтай пасадзе У. У. Мацкевіча[2][3].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына[8].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляецца аўтарам і суаўтарам шматлікіх распрацовак, даследаванняў і публікацый па тэмах сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі, беларуска-еўрапейскіх адносін, Усходняга партнёрства, грамадзянскай супольнасці і інш. Найважнейшыя з іх:

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Андрэй Ягораў [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/names/Andrei-Yahorau.html, вольны. — Загал. з экрана.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Имена [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 24.06.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/names/, свободный. — Загл. с экрана.
  3. 3,0 3,1 Юрич А. Андрей Егоров: «ЕвроБеларусь» способна мобилизовать гражданское общество на решение проблем Беларуси [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 20.06.2016. — Дата доступа: 24.06.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2016/06/20/andrey-egorov-evrobelarus-sposobna-mobilizovat.html, свободный. — Загл. с экрана.
  4. 4,0 4,1 Пра нас [Электронный ресурс] // «Зялёны партал». — Вэб-сайт Таварыства «Зялёная сетка». — Дата доступу: 24.06.2016. — Рэжым доступу: http://greenbelarus.info/green/about, вольны. — Загал. з экрана.
  5. 5,0 5,1 Steering Committee [Electronic resource] // EaP CSF Annual Assembly 2015. — EaP CSF website. — Access date: 29.01.2016. — Access mode: http://eapcsf-assembly.org/about_forum/steering-committee/, free. — Title screen.
  6. 6,00 6,01 6,02 6,03 6,04 6,05 6,06 6,07 6,08 6,09 6,10 Андрэй Ягораў // Арытмiя, альбо Код супрацiву / А. Л. Тамковіч. — Смаленск, 2012. — С. 187—192 [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/files/22/86/Arytmia_albo_kod_supratsivu___A.Tamkovich.pdf, вольны. — Загал. з экрана.
  7. 7,0 7,1 7,2 Андрэй Ягораў [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — 10.11.2007. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2007/11/10/andrey-yagora--.html/, вольны. — Загал. з экрана.
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 8,5 8,6 8,7 8,8 8,9 Ермакова В. Как я стал интеллектуалом: Андрей Егоров [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2014/08/19/kak-ya-stal-intellektualom-andrey-egorov.html, свободный. — Загл. с экрана.
  9. 9,0 9,1 Андрей Егоров [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 29.10.2008. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=592, свободный. — Загл. с экрана.
  10. 10,0 10,1 Гл.: Стратегические предложения по деятельности в рамках Форума гражданского общества [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 18.03.2010. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/03/18/kontseptsiya-dal-neyshego-razvitiya-foruma-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva.html, свободный. — Загл. с экрана.
  11. 11,0 11,1 Гл.: Концепция дальнейшего развития Форума гражданского общества Восточного партнерства (Policy paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 18.03.2010. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/03/18/kontseptsiya-dal-neyshego-razvitiya-foruma-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva.html, свободный. — Загл. с экрана.
  12. 12,0 12,1 Гл.: Предложения по приоритетам сотрудничества ЕС-Беларусь в рамках Национальной индикативной программы и роли гражданского общества в его развитии (Policy paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 24.05.2010. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/05/24/predlozheniya-po-prioritetam-sotrudnichestva-es-belarus-v-ramkah-natsional-noy-indikativnoy-programmy-i-roli-grazhdanskogo-obschestva-v-ego-razvitii-policy-paper.html, свободный. — Загл. с экрана.
  13. 13,0 13,1 Гл.: Предложения от Национальной платформы Беларуси Форуму гражданского общества Восточного партнерства [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 17.11.2010. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/11/17/predlozheniya-ot-natsional-noy-platformy-belarusi-forumu-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva.html, свободный. — Загл. с экрана.
  14. Гл.: Стратегия-2012: От диалога внутри демократических сил к диалогу с режимом [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 28.02.2011. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2011/02/28/strategiya-2012--ot-dialoga-vnutri-demokraticheskih-sil-k-dialogu-s-rezhimom.html, свободный. — Загл. с экрана.
  15. 15,0 15,1 Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам (ЕДМ) — ініцыятыва ЕС, абвешчаная еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Штэфанам Фюле 29 сакавіка 2012 года, прапанаваная ў якасці новага фармата адносін паміж ЕС і Беларуссю ў дапаўненне існуючым інструментам. ЕДМ задумваўся як платформа для абмену поглядамі і ідэямі паміж ЕС і прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі па пытаннях рэформ, неабходных для мадэрнізацыі Беларусі, з магчымасцю ўключэння ў дыялог беларускіх улад. Гл. больш падрабязна: Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь: «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі» з беларускім грамадствам.
  16. Гл.: Как повысить трансформационный потенциал Европейского диалога по модернизации? (Position paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 20.03.2013. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2013/03/20/position-paper-kak-povysit-transformatsionnyy-potentsial-evropeyskogo-dialoga-po-modernizatsii.html, свободный. — Загл. с экрана.
  17. Гл.: Европейский диалог для модернизации с беларусским обществом (Position paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 06.04.2012. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2012/04/06/evropeyskiy-dialog-dla-modernizatsii-s-belarusskim-obshchestvom.html, свободный. — Загл. с экрана.
  18. Гл.: Аналитика и исследования [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/?themaID=2, свободный. — Загл. с экрана.
  19. О нас [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/about/, свободный. — Загл. с экрана.
  20. Организации-участники [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/consortium/organizers/, свободный. — Загл. с экрана.
  21. Рэдакцыйная і навуковая рада [Электронны рэсурс] // Палітычная сфера. — Вэб-сайт часопіса. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://journal.palityka.org/rada/, вольны. — Загал. з экрана.
  22. Студзінская І. Выкладчыкі паліталёгіі ЭГУ абвесьцілі страйк [Электронны рэсурс] // Радыё Свабода. — Вэб-сайт радыёстанцыі. — 01.10.2009. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/content/article/1840483.html, вольны. — Загал. з экрана.
  23. Зварот да студэнтаў ЕГУ [Электронны рэсурс] // Жывы журнал. — Блог Дзяніса Мельянцова ў ЖЖ. — 15.12.2009. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://lipski.livejournal.com/300740.html, вольны. — Загал. з экрана.
  24. Хронология разворачивания программы Культурной политики в Беларуси [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/1994/01/01/chronology.html, свободный. — Загл. с экрана.
  25. Список организационно-деятельностных игр, проведенных АГТ [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 02.12.2010. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=480, свободный. — Загл. с экрана.
  26. ОДИ «Гражданское образование: продолжение или начало» [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 15.03.2007. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=820, свободный. — Загл. с экрана.
  27. Программа и оргпроект ОДИ: «Летучий университет в Беларуси: управление развитием» [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 15.01.2012. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=2986, свободный. — Загл. с экрана.
  28. Гл.: Калегіум [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Вэб-сайт Лятучага ўніверсітэта. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://fly-uni.org/collegium, вольны. — Загал. з экрана.
  29. Гл.: Технологии управления будущим: ноябрь-декабрь, 2011 [Электронный ресурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=IEaPvZQ5dXg&list=PL9A0EFB6B2A4E35B5, свободный. — Загл. с экрана.
  30. Гл.: Технологии управления будущим: 2013 [Электронный ресурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=h3K6xABeiZU&list=PLBAnu4YEjPOIqInPrzMp7Urb-HCrQO6GL, свободный. — Загл. с экрана.
  31. Гл.: Теория деятельности (2013—2014) [Электронный ресурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=e2Yi8QOn8iY&list=PLBAnu4YEjPOID84dRRgw_C4cqmAlHGzhX, свободный. — Загл. с экрана.
  32. Гл.: Школа игротехников: 2011-2012 [Электронный ресурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/playlist?list=PLBAnu4YEjPOLc7FV6CGRb8IU9AApqzHqM, свободный. — Загл. с экрана.
  33. Метадалагічная школа магістраў гульні [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Вэб-сайт Лятучага ўніверсітэта. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://fly-uni.org/content/metadalagichnaya-shkola-magistrau-gulni, вольны. — Загал. з экрана.
  34. Андрей Егоров: Причины успеха акции «Пост-голодовка» [Электронный ресурс] // EuroBelarus life. — Канал Службы информации «ЕвроБеларуси» в YouTube. — 30.04.2011. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=5Ihr0zNtsBM, свободный. — Загл. с экрана.
  35. Независимые эксперты нашли причины конфликта между государством и церковью «Новая жизнь» [Электронный ресурс] // Naviny.by. — Интернет-газета БелаПАН. — 29.12.2006. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://naviny.by/rubrics/society/2006/12/29/ic_news_116_264667/, свободный. — Загл. с экрана.
  36. Гражданское общество Беларуси определилось с лидерами [Электронный ресурс] // «Ежедневник». — Электронная газета. — 30.10.2011. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://ej.by/news/politics/2011/10/30/grazhdanskoe_obschestvo_belarusi_opredelilos__s_liderami.html, свободный. — Загл. с экрана.
  37. Гл.: Видеозапись конференции Национальной платформы ФГО ВП (Минск, 29 октября 2011 года) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 31.10.2011. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/video/2011/10/31/videozapis-konferentsii-natsional-noy-platformy-fgo-vp-minsk.html, свободный. — Загл. с экрана.
  38. Відэазапіс канферэнцыі Нацыянальнай платформы ФГС УП (Мінск, 1 чэрвеня 2013 года) [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — 08.06.2013. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/video/2013/06/08/v-deazap-s-kanferentsy-natsyyanal-nay-platformy-fgs-up-m-nsk-1-chervenya-2013-goda.html, вольны. — Загал. з экрана.
  39. 39,0 39,1 Гл.: Видеозапись конференции Беларусской национальной платформы ФГО ВП (Минск, 21 июня 2014 года) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 23.06.2014. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/video/2014/06/23/videozapis-konferentsii-belarusskoy-natsional-noy-platformy-fgo.html, свободный. — Загл. с экрана.
  40. 40,0 40,1 Андрей Егоров — новый национальный координатор Форума гражданского общества Восточного партнерства по Беларуси [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 04.10.2013. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2013/10/04/andrey-egorov-novyy-natsional-nyy-koordinator-foruma-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva-po-belarusi.html, свободный. — Загл. с экрана.
  41. 41,0 41,1 Национальным координатором ФГО ВП от Беларуси избран Андрей Егоров [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 20.11.2014. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2014/11/20/natsional-nym-koordinatorom-fgo-vp-ot-belarusi-izbran-andrey.html, свободный. — Загл. с экрана.
  42. Новым председателем Координационного комитета БНП стал Андрей Егоров [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 21.06.2014. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2014/06/21/novym-predsedatelem-koordinatsionnogo-komiteta-bnp-stal-andrey.html, свободный. — Загл. с экрана.
  43. Гл.: Видеозапись конференции Беларусской национальной платформы ФГО ВП (Минск, 25 июня 2015 года) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 27.06.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/video/2015/06/27/videozapis-konferentsii-belarusskoy-natsional-noy-platformy-fgo-1506270148.html, свободный. — Загл. с экрана.
  44. Величко В. Гражданское общество призвало участников Рижского саммита к реформированию Восточного партнерства [Электронный документ] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 21.05.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/policy/2015/05/21/grazhdanskoe-obschestvo-prizvalo-uchastnikov-rizhskogo-sammita-k.html, свободный. — Загл. с экрана.
  45. Речь Андрея Егорова во время неформальной министерской встречи Восточного партнерства в Минске [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 01.07.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2015/07/01/rech-andreya-egorova-vo-vremya-neformal-noy-ministerskoy.html, свободный. — Загл. с экрана.
  46. Co-Chair of EaP CSF Steering Committee Delivers Speech at EaP Informal Ministerial in Minsk [Electronic resource] // Eastern Partnership Civil Society Forum. — EaP CSF website. — 30.06.2015 — Access date: 29.01.2016. — Access mode: http://eap-csf.eu/en/news-events/news/co-chair-of-eap-csf-steering-committee-delivers-speech-at-eap-informal-ministerial-in-minsk/, free. — Title screen.
  47. Макей: дифференциация должна оставаться ключевым принципом в Восточном партнёрстве [Электронный ресурс] // TUT.BY. — Интернет-портал. — 29.06.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://news.tut.by/politics/454047.html, свободный. — Загл. с экрана.
  48. Два года работы Андрея Егорова в качестве национального координатора: итоги, анализ, взгляд в будущее [Электронный ресурс] // Белорусская национальная платформа Форума гражданского общества Восточного партнёрства. — 28.11.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://npbelarus.info/?p=2768, свободный. — Загл. с экрана.
  49. Позиция Координационного комитета Нацплатформы гражданского общества относительно развития ЕДМ [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 24.09.2013. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2013/09/24/pozitsiya-koordinatsionnogo-komiteta-natsplatformy-grazhdanskogo-obschestva-otnositel-no-razvitiya-edm.html, свободный. — Загл. с экрана.
  50. Шрайбман А. «Рефорум»: заказ на перемены [Электронный ресурс] // Naviny.by. — Интернет-газета БелаПАН. — 27.06.2014. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://naviny.by/rubrics/eu/2014/06/27/ic_articles_627_185912/, свободный. — Загл. с экрана.
  51. Состав проекта [Электронный ресурс] // «Рефорум». — Веб-сайт проекта. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://reforum.info/committee/people, свободный. — Загл. с экрана.
  52. Бурштын Я. У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/special-project/bolonskiy-protsess/2016/01/28/u-belarus-zaf-xavana-120-vypadka-ts-sku-na-studenta.html, вольны. — Загал. з экрана.