Антанас Венцлава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антанас Венцлава
літ.: Antanas Venclova
Antanas-venclova-and-petras-cvirka-1934.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 7 студзеня 1906(1906-01-07)[1][2][3]
Месца нараджэння: в. Трампіняй, Любаўская воласць, Калварыйскі павет, Сувалкская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя цяпер Марыямпальскі павет, Літва
Дата смерці: 28 чэрвеня 1971(1971-06-28)[1][2][3] (65 гадоў)
Месца смерці: Вільнюс,
Літоўская ССР, СССР
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Кірунак: сацыялістычны рэалізм
Жанр: верш, апавяданне, аповесць, раман
Валодае мовамі: літоўская мова[2]
Мова твораў: літоўская
Дэбют: зборнік вершаў «У змрочных завулках» (1926)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі: Сталінская прэмія — 1952
Дзяржаўная прэмія Літоўскай ССР (1960)
Узнагароды:
Ордэн Леніна  — 1950 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Анта́нас Ве́нцлава (літ.: Antanas Venclova; 1906—1971) — літоўскі паэт, празаік, крытык, перакладчык, дзяржаўны дзеяч. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1952). Народны пісьменнік Літоўскай ССР (1965). Член ВКП (б) з 1950 года[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Антанас Венцлава нарадзіўся ў сям’і селяніна. У 1925 скончыў сярэднюю школу ў г. Марыямпале і да 1929 служыў у дэпартаменце зямельнай рэформы ў Каўнасе. У 1932 годзе скончыў факультэт гуманітарных навук Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. У 1933—1934 гадах выкладаў у сярэдняй школе Каўнаса; у 1934—1939 гадах — Клайпеды. У 1930—1931 гадах уваходзіў у літаратурную групу трэццяфронтаўцаў(руск.) бел. і рэдагаваў літаратурны часопіс «Trečias frontas(літ.) бел.» (бел.: «Трэці фронт»)[4].

У 1936 годзе наведаў СССР. У 1939 годзе пасля захопу Клайпеды фашыстамі вярнуўся ў Каўнас, дзе стаў выкладчыкам у мужчынскай гімназіі «Аўшра» і адначасова рэдактарам 3-4 кніг альманаха «Prošvaistė(літ.) бел.» (бел.: «Пробліск»). Аднак вясной 1940 за антыфашысцкі верш «Скрозь дым вайны», надрукаваны ў гэтым часопісе, А. Венцлава па прамым ўказанні А. Смятоны быў звольнены са службы.

Антанас Венцлава (другі справа) разам з П. Цвіркам (крайні справа) у 1934 годзе

У 1940 годзе член Народнага сейма. Удзельнік сесіі ВС СССР у Маскве, якая прыняла Літву ў склад СССР. На арыгінале «Дэкларацыі аб уваходжанні Літвы ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік», як і на іншых дэкларацыях «Народнага сейма», стаіць яго подпіс побач з подпісамі старшыні «Народнага сейма» Л. Адамаускаса, намеснікаў старшыні М. Гедвіласа(руск.) бел. і Ю. Грыгалавічуса(літ.) бел. і сакратара П. Цвіркі[5].

У 19401943 гадах народны камісар асветы Літоўскай ССР, у 1944—1946 гадах — дацэнт Каўнаскага Дзяржаўнага ўніверсітэта. Член-карэспандэнт АН Літоўскай ССР (1949). Член ЦК КП Літоўскай ССР у 1952-60[4]. У 1950 напісаў тэкст гімна Літоўскай ССР[4]. Дэпутат ВС Літоўскай ССР. Дэпутат ВС СССР 1-5 скліканняў (1941—1962)[4]. У 19541959 гадах старшыня Саюза савецкіх пісьменнікаў Літоўскай ССР. Член сакратарыята СП СССР. Член Савецкага камітэту абароны міру(руск.) бел..

Бацька паэта, перакладчыка і літаратуразнаўца Томаса Венцлава.

А. Венцлава памёр 28 чэрвеня 1971 года. Пахаваны на тэрыторыі Мемарыяльнага ансамбля ў памяць пра савецкіх воінаў Вялікай Айчыннай вайны на Антакальнісе(руск.) бел..

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісьмовы стол пісьменніка

Літаратурнай дзейнасцю займаўся з 1926 года. Дэбютаваў экспрэсіяністычнымі вершамі. Першыя зборнікі вершаў «У змрочных завулках» (1926) і «На вуліцах світае» (1927). Пазней усталяваўся прамоўніцкі тып верша, дзе лёс індывіда неаддэельны ад лёсу краіны. Выступіў з крытыкай літоўскага буржуазнага грамадства і мяшчанства. Апублікаваў на літоўскай мове зборнікі апавяданняў «Дарога ў Літву» (1942), «З ваеннага нататніка» (1943), «Дрэва і яго парасткі» (1948), «Апавяданні», «Бярозы ў буру» (1930) і інш; кнігі вершаў «Там, дзе яблыня высокая» (1945), «Кліч Радзімы» (1942), «Маладосць краіны» (1948), «Вершы», «Выбранае» (1950); найбольшым лірызмам, эмацыянальнасцю вызначаецца зборнік «Вячэрняя зорка» (1971). Стварыў нарысы і артыкулы «Герой Савецкага Саюза Марытэ Мельнікайтэ» (1943), «Шляхавыя ўражанні»[Крыніца?] (1949), «Галубы свету» (1952) і інш. На рускай мове былі выдадзеныя зборнікі вершаў «Роднае неба» (1944), «Край Нёмана» (1948), «Марытэ. Нарыс пра Героя Савецкага Саюза Марытэ Мельнікайтэ». Раман са студэнцкага жыцця «Дружба» (1936) і зборнік апавяданняў «Ноч» (1939) насілі антыфашысцкі характар​​. Раман «Дзень нараджэння» аб усталяванні Савецкай улады ў Літве. Аўтабіяграфічная трылогія («Вясновая рака», «У пошуках маладосці», «Бура ў поўдзень», 1964—1969). А. Венцлава — аўтар літаратурна-крытычных прац, ваенных і шляхавых нарысаў.

А. Венцлава пераклаў на літоўскую мову шэраг твораў рускай класічнай і савецкай літаратуры і замежных пісьменнікаў («Яўген Анегін»(руск.) бел. і «Медны коннік»(руск.) бел. А. С. Пушкіна, «Бялее ветразь адзінокі»(руск.) бел. В. П. Катаева(руск.) бел., «Калхіда» К. Г. Паўстоўскага(руск.) бел., «Гарганцюа і Пантагруэль» Ф. Рабле, творы М. Горкага, М. С. Ціханава(руск.) бел., П. Р. Тычыны(руск.) бел., Т. Р. Шаўчэнкі і інш.)

Творы перакладаліся на беларускую, латышскую, польскую, рускую, украінскую і іншыя мовы. На беларускую мову вершы А. Венцлавы перакладалі С. Дзяргай, А. Разанаў, М. Танк і інш., празаічныя творы — А. Пальчэўскі.

Сувязі з беларускай літаратурай[правіць | правіць зыходнік]

У апошняй частцы аўтабіяграфічнай трылогіі «Веснавая рака» (1964), «У пошуках маладосці» (1966), «Бура ў поўдзень» (1969) распавядае пра паезку з П. Цвіркам у 1940 годдзе ў Мінск, пра сустрэчы з Я. Капалам, Я. Коласам, П. Броўкам, П. Глебкам, К. Крапівой, М. Лыньковым і іншымі[4].

Аўтар артыкулаў пра Я. Купалу, пра беларуска-літоўскія літаратурныя сувязі. Пераклаў на літоўскую мову асобныя творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка (зборнік паэтычных перакладаў «Блізкія галасы», 1973). Творы Венцлавы былі змешчаны ў беларускіх анталогіях «Паэты Савецкай Літвы» (1954), «Літоўскія апавяданні» (1957), «Галасы сяброў» (1958)[4].

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Музей[правіць | правіць зыходнік]

У Вільнюсе па адрасе вуліца Паменкальне (літ.: Pamėnkalnio g. 34) у былой кватэры пісьменніка, дзе ён пражываў у 1945—1971 гадах, дзейнічае мемарыяльны Дом-музей сям'і Венцлавы(руск.) бел.. У экспазіцыі музея прадстаўлены рабочы кабінет Антанаса Вянцлавы, які адлюстроўвае побыт літоўскай інтэлігенцыі 1940-х-1950-х гадоў[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #127168303 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Antanas Venclova // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 4,7 Венцлова Антанас // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 109. — 737 с.
  5. «Правда», 1989, № 202 (25920), 21 июля
  6. Дом-музей семьи Венцловы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лапінскене А. Венцлава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8
  • Шевченківський словник: У двох томах / Інститут літератури імені Т. Г. Шевченка Академії Наук УРСР. — К.: Головна редакція УРЕ, 1978.
  • Литва. Краткая энциклопедия. Vilnius: Vyriausoji enciklopedijų redakcija, 1989, с. 72, 73, 74, 170—171.
  • Антанас Венцлова [биографическая справка] // А. Венцлова. Ты знаешь край… Москва: Правда, 1965, с. 2 (Библиотека «Огонёк», № 22).
  • О. М. Євстаф'єва. Венцлова Антанас Томасович // Українська літературна енциклопедія. — Т. 1. — К., 1988., с. 289—290.
  • Antanas Venclova epochų vėjuose. — Vilnius, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]