Перайсці да зместу

Асека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Асека
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208854046
Асека на карце Беларусі ±
Асека (Беларусь)
Асека
Асека (Брэсцкая вобласць)
Асека

Асе́ка[1] (трансліт.: Asieka, руск.: Осека) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 19 км ад Бярозы, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. Насельніцтва 8 двароў, 20 жыхароў (2005).

У 1864 годзе вядома пад назвай Асіўкі ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Жыхары ўваходзілі ў Зубачаўскае сельскае таварыства, якое разам з жыхарамі в. Зубач налічвала 74 душы сялян-уладальнікаў, 78 працаўнікоў, выкарыстоўвалася 208 дзес. зручнай і 5 дзес. нязручнай зямлі.

У канцы XIX ст. ў Сялецкай воласці У 1890 годзе Зубацкаму (Зубачаўскаму) сельскаму таварыству належалі 82 дзес. сялянскай зямлі. Паводле перапісу 1897 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Вёска межавала з выселкам, які належаў В. К. Курыевічу (1 двор, 7 жыхароў), яго ж маёнткам (1 двор, 11 жыхароў) і маёнткам Ф. Ф. Стацкага (1 двор, 5 жыхароў) пад той жа назвай.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 17 будынкаў.

З 1939 года ў БССР. У 1940 годзе вёска ў Сашыцкім сельсавеце. У 19411944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 6 воінаўземлякоў.

З 16 ліпеня 1954 года ў Сялецкім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 годзе ў калгасе «Усход».

Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы з двухбаковай забудовай, арыентаванай з поўначы на поўдзень.

  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 104 жыхары, у маёнтку — 7 жыхароў, у другім маёнтку — 5 жыхароў.
    • 1924 — 78 жыхароў.
    • 1940 — 19 двароў, 110 жыхароў.
    • 1959 — 26 двароў, 93 жыхары.
    • 1970 — 219 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 8 двароў, 20 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)