Зубачы
Вёска
Зубачы
|
Зубачы́[1] (трансліт.: Zubačy, руск.: Зубачи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 21 км ад Бярозы, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1864 годзе — вёска ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У канцы XIX ст. — у Сялецкай воласці. Паводле перапісу 1897 года дзейнічаў хлебазапасны магазін.
У 1915 годзе акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, у 1924 годзе ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 25 будынкаў.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Сашыцкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 6 жыхароў вёскі, на франтах загінулі 9 воінаў-землякоў. Часці 152-й стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Беларускага фронту 13 ліпеня 1944 года выйшлі да р. Ясельда ў раёне вёсак Зубачы, Сашыца, Сялец, пры фарсіраванні ракі разгарэўся ўпарты бой. 15 ліпеня 1944 года воіны дывізіі выбілі гітлераўцаў з пазіцый і вызвалілі шэраг населеных пунктаў Бярозаўскага раёна. На ўшанаванне памяці савецкіх воінаў, якія загінулі ў гэтых баях, насыпаны 15-метровы Курган Славы і ўстаноўлена пліта з памятным надпісам.
З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Сялецкім сельсавеце.
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да якой у цэнтры прымыкаюць 2 завулкі (з паўднёвага захаду і ўсходу).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 30 двароў, 119 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 23 двары, 40 жыхароў.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Курган Славы (1967) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000142
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Уладзіміравіч Свентахоўскі (1939—2006) — беларускі мастак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зубачэ́
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх