Анатоль Ізотавіч Зелянкоў
Анатоль Ізотавіч Зелянкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, філосаф, эколаг, дэкан, навуковец |
Навуковая сфера | філасофія[1], навука і грамадства[d][1], сацыяльная філасофія[d][1] і сацыяльная экалогія[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Анатоль Ізотавіч Зелянкоў (нар. 24 студзеня 1947, в. Крупец, Добрушскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — савецкі і беларускі філосаф, прафесар, доктар філасофскіх навук, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі навукі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 студзеня 1947 года ў вёсцы Крупец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
У 1971 годзе скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ, а ў 1974 годзе — Інстытут філасофіі і права (ІФП) АН БССР (з 1991 — НАН Беларусі). У 1975—1992 гг. — выкладчык, дацэнт, прафесар (1987), загадчык кафедры філасофіі ў БДУ. З 1992 г.па 1996 — прарэктар па вучэбнай рабоце БДУ. З 1996 г. па 2005 г. з’яўляўся дэканам філасофска-эканамічнага факультэта (з 2000 г. — факультэта філасофіі і сацыяльных навук). З 1987 года і па цяперашні час — загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі навукі БДУ.
Педагагічная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]За больш чым 40-гадовы перыяд прафесійнай дзейнасці чытаў розныя лекцыйныя курсы па філасофіі і метадалогіі навукі, эпістэмалогіі, сацыяльнай філасофіі для студэнтаў і аспірантаў БДУ, а таксама ва ўніверсітэтах Польшчы, Балгарыі, Украіны, Расіі, ЗША, Германіі, Францыі, Грэцыі, Іспаніі, Бельгіі, Кітая і іншых краін. Чытаныя курсы: «Філасофія», «Філасофія ў сучасным свеце», «Тэорыя дыялектыкі», «Тэорыя пазнання», «Асновы сучаснай эпістэмалогіі», «Асновы сацыяльнай экалогіі», «Філасофія навукі», «Экалогія і культура», «Філасофія і метадалогія навукі», «Філасофія цывілізацый».
З верасня 1989 года па люты 1990 года — запрошаны прафесар Вашынгтонскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ЗША) і Фулбрайтаўскі стыпендыят, чытаў курс «Philosophy of Science and Social Values».
Падрыхтаваў 1 доктара і больш за 20 кандыдатаў філасофскіх навук.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 1975 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Адмаўленне як метадалагічны прынцып навуковага пазнання». У кастрычніку 1986 года абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Філасофска-метадалагічны аналіз праблемы пераемнасці ў навуковым пазнанні». У 1987 годзе прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Філасофія».
Сфера навуковых інтарэсаў: Праблемы філасофіі і метадалогіі навукі, сацыяльнай экалогіі, глабалістыкі і філасофіі цывілізацый, сучаснай гуманітарнай адукацыі. З 1991 года — навуковы кіраўнік НДЛ сацыяльна-экалагічных і філасофска-культуралагічных даследаванняў, у рамках якой ажыццяўляюцца навуковыя даследаванні па актуальных праблемах метадалогіі сацыяльна-гуманітарнага пазнання; дынамікі культурных традыцый; сучаснага цывілізацыйнага працэсу і глабалізацыі; сацыяльнай экалогіі і культурнай кампаратывістыкі.
Член рэдкалегіі шэрагу навуковых часопісаў — «Весці НАН Беларусі», «Веснік БДУ», «Веснік ГДУ» «Філасофія і сацыяльныя навукі»; намеснік старшыні секцыі сацыяльна-гуманітарных навук Фонду фундаментальных даследаванняў НАН Рэспублікі Беларусь. На працягу 23 гадоў выконваў абавязкі старшыні Савета па абароне доктарскіх дысертацый па філасофскіх навуках пры БДУ. Прафесар Анатоль Ізотавіч Зелянкоў — аўтар больш за 240 навуковых прац, многія з якіх апублікаваны ў Расіі, Украіне, Германіі, Балгарыі, Польшчы і ў іншых краінах.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- У 1993 годзе рашэннем Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Вялікабрытанія) удастоены ганаровай узнагароды XX стагоддзя за дасягненні ў галіне філасофіі навукі.
- З 1994 года — Сапраўдны сябра Пятроўскай Акадэміі навук і мастацтваў (г. Санкт-Пецярбург).
- З 1995 года — Сапраўдны сябра Украінскай Акадэміі палітычных навук (г. Кіеў).
- У 1996 годзе ўдастоены ганаровага звання Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
- Лаўрэат Прэміі імя Уладзіміра Іванавіча Пічэты за цыкл работ па філасофіі і метадалогіі навукі.
- У 2007 годзе ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
- У 2012 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Неаднаразова ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Фонда фундаментальных даследаванняў НАН Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
- ордэн Пашаны (2021)[2].
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Зелянкоў, А. І. Прынцып адмаўлення ў філасофіі і навуцы / А. І. Зелянкоў. — Мн .: Выд-ва БДУ, 1981. — 176 с.
- Зелянкоў, А. І. Чалавек ва ўмовах сучаснага этапу НТР / А. І. Зелянкоў. — Мн .: агул-ва «Веды», 1986. — 22 с.
- Зелянкоў, А. І. Дынаміка біясферы і сацыякультурныя традыцыі / А. І. Зелянкоў, П. А. Водопьянов. — Мн .: Універсітэцкае, 1987. — 240 с.
- Зелянкоў, А. І. Грамадскія навукі і чалавечыя каштоўнасці / А. І. Зелянкоў. — Мн .: агул-ва «Веды», 1991. — 1 д.а.
- Зелянкоў, А.І. Глабалізацыя і палілог культур / А.І. Зелянкоў // Беларуска-амерыканскі культурны дыялог : стратэгія развіцця. — Мінск : Тэсей, 2012. — С. 25 — 34.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зелянкоў, Анатоль Ізотавіч Архівавана 23 верасня 2018. // Філасофскія навукі
- [1] //Электронны каталог бібліятэк Беларусі
- Зелянкоў, Анатоль Ізотавіч
- Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Добрушскім раёне
- Дактары філасофскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты прэміі імя У. І. Пічэты БДУ
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы СССР
- Філосафы Беларусі
- Выкладчыкі БДУ