Ежы Радзівіл (1721—1754)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ежы Радзівіл
Jerzy Ansgary Radziwiłł.PNG
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Герб «Трубы»
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 4 лютага 1721(1721-02-04)
Смерць: 13 снежня 1754(1754-12-13) (33 гады)
Род: Радзівілы
Бацька: Мікалай Фаўстын Радзівіл
Маці: Барбара з Завішаў
Жонка: Саламея Ганна з Сапегаў
 
Узнагароды:
ордэн Белага арла

Ежы Радзівіл (4 лютага 172113 снежня 1754) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода наваградскі1746). Староста любашанскі і новагародскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юрый Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясвіж, 1758
Саламея Ганна Сапега

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Фаўстына, ваяводы новагародскага, і Барбары з Завішаў. Меў братоў Удальрыка Крыштафа, Альбрэхта і Станіслава.

Навучаўся ў піярскім «Калегіум Нобіліум» у Варшаве. Яго палітычнай кар'еры спрыяў Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька». Абріраўся паслом на сойм 1746, быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1744.

У 1744 стаў палкоўнікам гусарскай харугвы знаку каралевіча Фрыдэрыка Хрысціяна.

У шлюбе з Саламеяй Соф'яй Сапегай нашчадкаў не меў[1].

Зноскі

  1. Радзівіл Ежы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 489.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]