Міхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў
Міхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | палітык, эканаміст, паэт, бізнесмен, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі, кампазітар, прадзюсар |
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іслам |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Міхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў (руск.: Михаил Сафарбекович Гуцериев; нар. 9 сакавіка 1958, Акмалінск, Казахская ССР, СССР) — расійскі прадпрымальнік, палітык і паэт-песеннік, які з’яўляецца адным з галоўных прыватных інвестараў у Беларусі і паплечнікам Аляксандра Лукашэнкі[1]. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых краін з лета 2021 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Маскоўскім інстытуце нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна і Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. Пляханава, а таксама ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце МУС Расіі на юрыста. У 1992 годзе заснаваў расійскую фінансавую ўстанову «Бінбанк ». У 1995 годзе Гуцарыеў быў абраны ў Дзяржаўную думу Расіі, ў 2000 годзе быў пераабраны дэпутатам Думы. У студзені 2000 года быў абраны старшынёй расійскага ААТ «НГК „Слаўнафта“ », а ў 2002 годзе заснаваў кампанію «РусНафта ». Паводле амерыканскага часопіса «Forbes», Гуцарыеў - адзін з самых багатых расіян[2]. Таксама ён мае і кіпрскі пашпарт[1].
У ліпені 2007 года Гуцарыеў публічна абвясціў, што ўрад Расіі аказвае на яго ціск. Ён паведаміў, што прадае «РусНафту » кампаніі «Базавы элемент », якая належыць расійскаму прадпрымальніку Алегу Дзерыпаску[3]. Ціск быў выкліканы расійскім палітыкам Муратам Зязікавым , тагачасным прэзідэнтам Інгушэціі, які прад’явіў да Гуцарыева непад’ёмныя фінансавыя патрабаванні, якія той адхіліў.
Гуцарыеў жыў у Вялікабрытаніі з 2008 года. Расійскі ўрад падаў хадайніцтва аб яго выдачы[4]. Вярнуўся ў Расію ў 2010 годзе, пасля таго як усе абвінавачванні былі знятыя, а крымінальныя справы закрыты.
Гуцарыеў таксама актыўна займаецца паэзіяю, піша тэксты спеваў. Напрыклад, разам з Шарон Вон ён напісаў лірыку для ўдзельніцы ад Малдовы ў Конкурсе песні Еўрабачанне 2021 Наталлі Гардзіенка .
Гуцарыеў пабудаваў элітную прыватную гімназію ў Драздах, якую ў 2022 годзе скончыў Мікалай Лукашэнка[5].
У кастрычніку 2021 года Гуцарыеў разам з членамі сваёй сям’і быў узгаданы ў спісе людзей, названых у Паперах Пандоры[6].
У 2022 годзе сумеснае расследаванне Беларускага расследавальніцкага цэнтра, Белсата, OCCRP, Transparency International і The Guardian знайшло некалькі аб’ектаў нерухомасці ў Лондане, якія знаходзяцца ва ўласнасці Саіда Гуцэрыева, сына Міхаіла. Прадстаўнікі сям’і заявілі журналістам, што ў Саіда няма дзелавых сувязяў з яго бацькам і што Міхаіл не мае дачынення да гэтых актываў, пры гэтым значная частка гэтых аб’ектаў была набытая, калі Саід яшчэ вучыўся і не займаўся бізнэсам[7].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты на Аксане Гуцарыевай і мае дзяцей. У жніўні 2007 года пасля нераскрытай атакі памёр сын Гуцарыева.
Санкцыі ЕС, іншых краін
[правіць | правіць зыходнік]21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза ў якасці асобы, якая атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго[8][9]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Гуцарыеў, які мае дзелавыя інтарэсы ў Беларусі ў шэрагу сфер, як даўні сябар Аляксандра Лукашэнкі назапасіў значнае багацце і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі[8]. Да прыкладу, падкантрольная Гуцырыеву «Сафмар» была адзінай расійскай нафтавай кампаніяй, якая працягнула пастаўляць нафту на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы падчас энергетычнага крызісу паміж Беларуссю і Расіяй 2020 года[8].
Гуцарыеў таксама падтрымліваў Лукашэнку ў спрэчках з Расіяй з нагоды паставак нафты[8]. Яго кампанія «Слаўкалій» будуе Нежынскі горна-абагачальны камбінат па вытворчасці хлорыстага калію на базе Старобінскага радовішча недалёка ад Любані, у той час як за самую буйную інвестыцыю ў краіну на два мільярды даляраў ЗША Лукашэнка паабяцаў перайменаваць Любань у Гуцарыеўск[8]. Лукашэнка стаў на абарону Гуцырыева пасля таго, як супраць яго ў Расіі была ўзбуджаная крымінальная справа, а таксама падзякаваў яму за ахвяраванні на дабрачыннасць і шматмільярдныя інвестыцыі ў Беларусь[8]. Паведамляецца, што Гуцарыеў падарыў Лукашэнку раскошныя падарункі[8].
Гуцарыеў таксама заявіў, што з’яўляецца ўладальнікам рэзідэнцыі, якая дэ-факта належыць Лукашэнку, тым самым пакрываючы яго, і, паводле паведамленняў, прысутнічаў на таемнай інаўгурацыі Лукашэнка 23 верасня 2020 года[8]. У кастрычніку 2020 года Лукашэнка і Гуцарыеў з’явіліся на адкрыцці царквы, якую апошні спансаваў[8]. Паводле паведамленняў СМІ, калі ў жніўні 2020 года былі звольненыя страйкуючыя супрацоўнікі беларускіх дзяржаўных СМІ, работнікі расійскіх СМІ былі дастаўлены ў Беларусь самалётам Гуцырыева для замены звольненых і пасяліліся ў мінскім гатэлі «Рэнесанс», які належыць Гуцырыеву[8].
6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10], 7 ліпеня 2021 года — Швейцарыя[11][12]. 9 жніўня 2021 год Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Гуцарыева і забараніла тэхнічнае абслугоўванне яго самалётаў[1][13][14]. Еўрапейскія санкцыі ўключаюць забарону на ўезд у краіны ЕС і замарожванне персанальных актываў у іх[15]. Паводле газеты «Коммерсантъ», яны павінны былі выклікаць праблемы і для падкантрольных Гуцырыеву прадпрыемстваў[9]. 24 чэрвеня 2021 года Гуцарыеў выйшаў з савета дырэктараў «РусНафты »[16].
2 снежня 2021 года ЗША ў рамках чарговага беларускага санкцыйнага пакета ўвялі санкцыі супраць кампаніі «Слаўкалій» і яе верталёта[17].
У 2022 годзе санкцыі супраць Гуцарыева ўвялі Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і Украіна[18].
6 верасня 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў іскі Гуцарыева і яшчэ некалькіх расійскіх бізнесменаў, якія патрабавалі зняцця санкцый ЕС[19].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Financial Sanctions Notice (англ.). Казначэйства Вялікабрытаніі (9 жніўня 2021). Праверана 9 жніўня 2021.
- ↑ forbes.com
- ↑ forbes.com:Behind Russia’s 'Russneft Affair'
- ↑ RIA Novosti:New law allows fugitive businessman Gutseriyev to return to Russia
- ↑ Як Ірына Абельская аказалася заснавальніцай прыватнай школы ў Драздах . Наша Ніва (3 верасня 2022).
- ↑ Goodley, Simon; Smith, Joseph. Revealed: Pandora papers unmask owners of offshore-held UK property worth £4bn (англ.). The Guardian (5 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2021. Праверана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Як Гуцэрыеў хаваў свае актывы. «The Guardian» апублікавала супольнае расследаванне з камандаю «Белсату» . Белсат (24 мая 2022).
- ↑ а б в г д е ё ж з і EN COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION 2021/997 of 21 June 2021 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.). Афіцыйны часопіс Еўрапейскага саюза (21 чэрвеня 2021). Праверана 22 чэрвеня 2021.
- ↑ а б Козлов, Дмитрий; Усов, Илья; Волкова, Екатерина; Зайнуллин, Евгений; Хвостик, Евгений. Михаил Гуцериев стал жертвой режима (руск.). Коммерсантъ (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2021. Праверана 3 студзеня 2022.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Британия ввела новый пакет санкций против белорусских властей (руск.). Rosbalt (9 жніўня 2021). Праверана 9 жніўня 2021.
- ↑ Великобритания, США и Канада ввели новые ограничения против Беларуси. Под британские санкции попал и бизнесмен Михаил Гуцериев (руск.). Meduza (9 жніўня 2021). Праверана 3 студзеня 2022.
- ↑ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). EUR-Lex.
- ↑ Гуцериев решил покинуть совет директоров «РуссНефти» (руск.). Новая газета (24 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2021. Праверана 9 кастрычніка 2021.
- ↑ ЕС, США, Британия и Канада ввели санкции против Беларуси из-за миграционного кризиса (руск.). Новая газета (2 снежня 2021). Праверана 3 студзеня 2022.
- ↑ ГУЦЕРІЄВ Михайло Сафарбекович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2023. Праверана 12 красавіка 2023.
- ↑ Суд ЕС пацвердзіў санкцыі супраць Гуцарыева, які трапіў у чорны спіс за падтрымку Лукашэнкі . Наша Ніва (6 верасня 2023).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 9 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Астане
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта нафты і газу імя І. М. Губкіна
- Выпускнікі Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ «Славы і Гонару»
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 2 ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 1 ступені
- Кавалеры ордэна «Садружнасць»
- Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Прадпрымальнікі Расіі
- Мільярдэры Расіі
- Паэты Расіі
- Чорны спіс ЕС