Бярвёнаўскі сельсавет
Бярвёнаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Хоўхла |
Дата ўтварэння | 30 снежня 1927 |
Дата скасавання | 20 верасня 2002 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Бярвё́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Хоўхла.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Пераходскага і Хаўхлянскага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Бярвёнаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хоўхла[1]. 20 верасня 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чабатовіцкага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Бярвёнаўка, Васільполле, Хоўхла, пасёлкі Броськаў і Заброддзе. У склад Бярвёнаўскага сельсавета таксама ўваходзілі: да 1963 года — пасёлак Чыжаўка, да 1968 года — пасёлак Фашчаўка, да 1969 года — пасёлак Вялікі Рог (не існуюць).
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.