Бібліятэка Марчыяна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бібліятэка Святога Марка)
Нацыянальная бібліятэка святога Марка
Libreria Marciana, Biblioteca Nazionale Marciana
Нацыянальная бібліятэка святога Марка
Нацыянальная бібліятэка святога Марка
Краіна
Адрас П’яцэта Святога Марка, 7 ; Венецыя, Італія
Заснавана 31 мая 1469 года
Код ISIL IT-VE0049
Фонд
Аб'ём фонду 1 млн кніг, 2283 інкунабул, 13000 рукапісаў, 24 055 кніг XVI стагоддзя
Доступ і карыстанне
Абслугоўванне
  • 17 708 чал. (2019)[2]
  • 6 121 чал. (2021)[3]
  • 9 797 чал. (2022)[4]
Вэб-сайт marciana.venezia.sbn.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная бібліятэка св. Марка (Marciana) — найбуйнейшая бібліятэка Венецыі. Яе збор налічвае каля 13000 рукапісаў, 2883 кнігі-першадрукі і 24055 кніг XVI стагоддзя.

Пачатак бібліятэцы паклаў зроблены Венецыянскай рэспубліцы 31 мая 1469 года кардыналам Бесарыёнам дарунак кніжнай калекцыі, якая налічвала 750 рукапісаў на лацінскай мове і старажытнагрэчаскай, не ўлічваючы першадрукаў. На працягу ўсяго існавання рэспублікі агульнадаступны збор папаўняўся за кошт укладаў арыстакратычных сямействаў, а ў пачатку XIX стагоддзя — яшчэ і дзякуючы паступленню кніг з аслабелых Напалеонам манастыроў.

У 1530-я гг. бібліятэкай кіраваў ўплывовы П’етра Бемба. Не без яго ўдзелу былі выдзелены сродкі на ўзвядзенне будынка бібліятэкі ў квартале Сан-Марка. Будаўніцтва пачалося ў 1537 годзе па праекце Якапа Сансавіна; дабудовай ў 1580-я гг. займаўся Скамоцы. Над упрыгажэннем залаў бібліятэкі працавалі Паала Веранезэ, Франчэска Сальвіаці, Андрэа Мелдола і іншыя знакамітыя майстры таго часу. Па меры росту бібліятэкі яна заняла і суседнія будынкі, у тым ліку пабудаваны па праекце Сансавіна ў 15371547 гг. манетны двор.

Будынкі Старой бібліятэкі Сан-Марка ў Венецыі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]