Бітва за Хадзіту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за Хадзіту
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
Знішчэння амерыканскай машыны-амфібіі AAV у ходзе аперацыі ў Хадзіце.
Дата 1—4 жніўня 2005
Месца Эль-Хадзіта, мухафаза Аль-Анбар, Ірак
Вынік перамога ЗША
Праціўнікі
 ЗША
 Ірак[1]
Аль-Каіда ў Іраку[2]
Джамаат Ансар аль-Суна[2]
Іншыя сілы
Сілы бакоў
~1000 чалавек невядома
Страты
Злучаныя Штаты Амерыкі: 21 забіты, 1 паранены, 1 знік[3]
Ірак: няма альбо невядома
40 забітых, 9 палонных

Бітва за Хадзіту — баі паміж амерыканскімі войскамі і іракскімі паўстанцамі ў пачатку жніўня 2005 года на ўскраінах горада Эль-Хадзіта, які быў адным з многіх гарадоў, што знаходзіліся пад кантролем баевікоў у даліне ракі Еўфрат. Бітва пачалася, калі дзве групы з трох чалавек Корпуса марской пяхоты ЗША былі атакаваны і захоплены невялікім паўстанцкім атрадам. Усе шэсць чалавек былі знойдзены мёртвымі пасля бою. Праз два дні пасля гэтых забойстваў кааліцыйныя сілы пачалі аперацыю «Хуткі ўдар» (англ.: Quick Strike), каб пазбавіцца ад прысутнасці паўстанцаў у гэтым раёне.

Бой 1 жніўня[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 1 жніўня дзве пары снайпераў рэзервовых штабных груп USMC з трох чалавек на ўскраіне горада былі атакаваны невялікім паўстанцкім атрадам з групоўкі «Джамаат Ансар аль-Суна». У лічаныя хвіліны байцоў паланілі[4][5][6]. Пяць членаў атрада былі забіты. Адзін з іх прапаў без вестак, і спачатку спадзяваліся, што яму ўдалося выратавацца. Пазней паведамлялася, што яго бачылі жывым, але параненым, і паўстанцы везлі яго па вуліцах Хадзіты ў кайданках.

Аперацыя «Хуткі ўдар»[правіць | правіць зыходнік]

Праз два дні пасля здарэння, каля 1000 байцоў КМП ЗША з палкавой групы 2, разам з іракскімі салдатамі, пачалі аперацыю «Хуткі ўдар». Асноўнай мэтай было спыніць акцыі баевікоў і ліквідаваць партызанскую зону ў Хадзіце. Аперацыя пачалася, калі марскія пяхотнікі і іракскія салдаты ўвайшлі ў Хаклінію, прыкладна за сем кіламетраў на паўднёвы-захад ад горада. У гэтым раёне амерыканцамі былі забітыя 40 паўстанцаў, у тым ліку чацвёра падчас атакі баявога верталёта Super Cobra.

На другі дзень аперацыі дэсантная машына марской пяхоты ЗША, якая перавозіла людзей для першапачатковага штурму, трапіла ў вялікую прыдарожную бомбу. Аўтамабіль быў цалкам разбураны, і 15 з 16 чалавек, якія знаходзіліся ў ім, былі забіты. Сярод загінулых быў таксама іракскі грамадзянскі перакладчык[1]. Толькі адзін чалавек, кіроўца, выжыў. Яго выкінула з аўто, калі дэсантная машына-амфібія была падкінута ў паветра выбухам. Нягледзячы на тое, баец атрымаў моцныя апёкі на большай частцы свайго цела[7].

У той жа час, невялікія суда кампаніі USMC аказвалі дапамогу ў выяўленні целаў забітых і былі задзейнічаны ў буйным баі на ўсходнім беразе ракі Еўфрат.

Пад ціскам праціўніка, баевікі ўжо 4 жніўня пакідаюць горад[8].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

1 жніўня 2005 года рота Ліма 3/25 затрымала двух мужчын «ваеннага ўзросту» ў доме побач з месцам забойства снайпераў і выявіла ў доме вялікую колькасць крыві. Абодва гэтых іракскіх мужчыны былі дастаўлены на авіябазу Аль-Асад для допыту. У канцы жніўня байцы правялі ператрус у тым жа доме і затрымалі яшчэ семярых мужчын. За домам знойдзена вялікая схованка са стралковай зброяй і выбухоўкай. Гэтыя затрыманыя таксама былі дастаўлены на авіябазу Аль-Асад, дзе шасцёра з іх пасля прызналіся ў забойстве амерыканцаў.

У верасні 2005 года 3-і батальён 1-й марской пяхоты атачыў і напаў на Хадзіту. Пачалася ваенная аперацыя з цяжкімі баямі амаль за кожны дом. Байцы ўтрымлівалі ўвесь раён трыяды Хадзіта, Барвана і Хаклія да сакавіка 2006 года. Падчас разгортвання яны выявілі больш за 1000 схованак, затрымалі больш за 400 вядомых паўстанцаў і страцілі чатырох марскіх пяхотнікаў.

У пачатку 2006 года восем іракскіх мужчын, якія ўдзельнічалі ў інцыдэнце са снайперам, паўсталі перад іракскім судом у Багдадзе, былі прызнаны вінаватымі і пакараны смерцю. Гэты рэйд згадваецца ў дакументальным фільме A&E Combat Diary: the Marines of Lima Company, прэм’ера якога адбылася ў маі таго ж года[9].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б 14 more Marines from Ohio unit die in Iraq. NBC News.
  2. а б 14 Marines Die in Huge Explosion in Western Iraq. Washington Post (4 жніўня 2005).
  3. Period Details Архівавана 11 верасня 2007 года.
  4. CNN.com - Six snipers among seven Marines killed in Iraq - Aug 2, 2005. Архівавана з першакрыніцы 3 September 2006.
  5. "Six snipers among seven Marines killed in Iraq". Архівавана з арыгінала 25 November 2006.
  6. Filkins, Dexter. 6 Marine Snipers Are Slain in Ambush in Western Iraq; Another Dies in Suicide Attack. Архівавана з першакрыніцы 2 August 2017.
  7. Ohio-based Marine unit has 19 dead in two days(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 22 лістапада 2020.
  8. "Battalion that lost 48 members returns to cheers".
  9. "Battalion that lost 48 members returns to cheers".