Анбарская кампанія (2003—2011)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анбарская кампанія (2003—2011)
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
Канвой 115-й роты ваеннай паліцыі ЗША падчас праверак і ператрусаў у Эль-Фалуджу на прадмет незаконнага захоўвання зброі і супрацоўніцтве з партызанамі, 29 чэрвеня 2003.
Дата 28 красавіка 20037 снежня 2011
Месца Анбар, Ірак
Вынік Вывад войск ЗША
Праціўнікі
Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку:

Ірак Савет выратавання Анбара (супрацоўнічаў з усімі, акрамя Аль-Каіды)

Суфійска-баасісцкія сілы (да лета 2006 года супрацоўнічалі з Аль-Каідай):

Аль-Каіда і радыкальнасуніцкія сілы (да лета 2006 года супрацоўнічалі з суфійска-баасісцкай кааліцыяй):


пры падтрымцы:
 Сірыя (меркавана[5])

Камандуючыя
Джэймс Конвей
Джэймс Мэціс
Томі Фрэнкс
Абдул Карым Бурджас аль-Раві
Абдул Сатар Абу Рыша †
Ізат ад-Дуры
Ізмаіл Джубуры
Абдула Аль-Джанабі
Абу Мусаб аз-Заркаві †
Сілы бакоў
37 000 амерыканскіх ваенных, 47 000 іракскіх вайскоўцаў і паліцэйскіх[6], не больш за 50 000 апалчэнцаў[7] дакладныя даныя адсутнічаюць
Страты
1335[8][9]—2837[10][11][12] амерыканскіх і 4 брытанскіх ваенных[13][14], 1002 апалчэнца[15], невядомая колькасць іракскіх сілавікоў і наймітаў ПВК забітыя 4136—4980 паўстанцаў забітыя[16][17]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анбарская кампанія — сукупнасць баявых дзеянняў Іракскай вайны на тэрыторыі правінцыі Анбар, якая з’яўлялася цэнтрам суніцкай галіны паўстанцкага руху супраць замежных сіл у Іраку.

Характарыстыка правінцыі[правіць | правіць зыходнік]

Аль-Анбар з’яўляецца самай заходняй і слаба заселенай правінцыяй Ірака, мяжуе з Сірыяй, Іарданія і Саудаўскай Аравіяй. Адміністрацыйным цэнтрам лічыцца горад Эр-Рамадзі. Большасць мясцовага насельніцтва (звыш за мільён чалавек) прапаведуюць іслам суніцкага толку[18]. Жыхары належаць да розных арабскіх плямёнаў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца дулайм. Геаграфічна правінцыя лічыцца часткай Аравійскага паўвострава. Геаграфія рэгіёну ўяўляе сабой спалучэнне стэпе вакол ракі Еўфрат і сапраўднай пустыні, якая характарызуецца пустынным кліматам, малой колькасцю ападкаў і вялікімі ваганнямі тэмпературы паміж днём і ноччу.

Асаблівасці кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыя Анбар стала цэнтрам руху баевікоў, дзе дзейнічала выключна суніцкая галіна супраціву. Кампанія ўключала ў сябе шэраг буйных бітваў і аперацый на працягу ўсёй вайны пасля замежнага ўварвання. Кааліцыйныя сілы, у прыватнасці ЗША, неслі тут найбольшыя страты, часта трапляючы пад напады баевікоў[8]. Мясцовае насельніцтва рэгулярна пакутавала ад амерыканскіх аперацый супраць інсургентаў, а таксама тэрору мясцовых атрадаў. Апошняе стала адной з прычын, якія заахвоцілі насельніцтва да фарміравання сіл самаабароны — «Сыны Ірака» і «Савет выратавання Анбара», створаных у 2005-м і 2006-м гадах адпаведна. Першае апалчэнне цалкам падтрымлівала ЗША і створаны імі новы ўрад краіны, змагаючыся з баевікамі і дапамагаючы забяспечваць правапарадак. Асаблівасцю другой групоўкі з’яўляецца тое, што яна супрацоўнічаў як з большасцю паўстанцаў, так і з амерыканцамі, змагаючыся выключна супраць ісламарадыкалаў[19]. Таксама трэба адзначыць, што ў асяроддзі партызан меліся розныя супярэчнасці, якія часам вылеваліся ва ўзброеныя сутыкненні[20].

Ход баявых дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

2003—2004[правіць | правіць зыходнік]

Пасля падзення суніцкага рэжыму Садама Хусейна і яго партыі Баас у правінцыі, як і ў іншых суніцкіх рэгіёнах краіны быў арганізаваны партызанскі рух. Гэтаму спрыялі некаторыя інцыдэнты з удзелам замежнай арміі. 28 красавіка 2003 года амерыканскія войскі адкрывалі агонь па узброеных дэманстрацыях гараджан, забіўшы каля 20 чалавек. 29 красавіка 2003 года было забіта не менш за 10 іракцаў[21]. Праз дзень інцыдэнт паўтарыўся[22]. 18 верасня амерыканцы расстралялі вясельны картэж[23]. Гэтыя інцыдэнты прывялі да таго, што Фалуджа пачала ператварацца ў аплот набіраючага сілу партызанскага руху. Ужо ў чэрвені амерыканскія войскі ў Фалуджы запыталі ў камандавання падмацаванне для таго, каб здушыць супраціў.

У 2004 годзе Анбар стаў галоўным цэнтрам супраціву. Баевікам нават удалося ўзяць пад кантроль горад Эль-Фалуджа. Аперацыі партызан у мухафазе сталі больш агрэсіўнымі.

4 красавіка войскі ЗША пачалі маштабную контрпартызанскую аперацыю ў гэтым раёне, якой папярэднічала напад мясцовага насельніцтва на наймітаў ПВК. Асноўны ўдар замежнікаў прыйшоўся на Фалуджу. Паўстанцы спрабавалі аслабіць ціск на горад, распачаўшы ўласнае наступленне. Эр-Рамадзі, сталіца правінцыі Аль-Анбар, лічыўся больш прыярытэтным для кааліцыйных сіл і, такім чынам, галоўнай мэтай для нападу. Захапіўшы горад, баевікі перакрылі шашы з Аль-Анбара ў Багдад. Аднак усяго за чатыры дні амерыканскія войскі разграмілі сілы праціўніка ў горадзе. Тым часам у Фалуджы баевікі аказалі жорсткае супраціўленне праціўніку. З-за гэтага сілы кааліцыі вымушаны былі падпісаць мірны дагавор з паўстанцамі і да 1 мая канчаткова згарнулі аперацыю[24][25][26].

З мая па верасень 2004 года сітуацыя ў Анбары заставалася досыць спакойнай, хоць меў месца шэраг узброеных сутыкненняў паміж сіламі ЗША і партызанамі. Восенню ў рамках кампаніі па аднаўленні кантролю над раёнам Фалуджа, амерыканскае камандаванне вылучыла ультыматум гараджанам аб выдачы вядомага тэрарыста Абу Мусаб аз-Заркаві, што хаваўся ў горадзе. Пасля правалу перамоваў са старэйшынамі марская пяхота ЗША, улічыўшы папярэдні вопыт і правёўшы адпаведнае планаванне, 8 лістапада 2004 года пачала другі штурм Фалуджы.

У гэты раз, акрамя амерыканцаў, у баях былі задзейнічаны брытанскія войскі[27] і Новая армія Ірака, сфармаваная кааліцыяй пасля акупацыі краіны[28]. Другі штурм зацягнуўся яшчэ даўжэй, але тым не менш баі скончыліся перамогай кааліцыі і захопам горада.

2005—2007[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на падзенне Фалуджу, галоўнага цэнтра супраціў у правінцыі і ў краіне ў цэлым, у 2005 годзе паўстанцы працягнулі здзяйсняць рэйды на праціўніка. Анбар усё яшчэ лічыўся адным з самых небяспечнай зонай баявых дзеянняў, дзе замежныя сілы неслі найбольшыя страты. Разам з тым, тут былі моцныя пазіцыі міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда», якая мела канфлікт з некаторымі мясцовымі групоўкамі з-за тэрора супраць мірнага насельніцтва[19][29].

Для барацьбы супраць гэтай арганізацыі з 8 па 19 мая пад Эль-Каімам корпусам марской пяхоты ЗША праведзена аперацыя «Матадор». Таксама замежнікі паспрабавалі знішчыць перавалачны пункт і транзітны цэнтр кантрабанды зброі з Сірыі, што не было дасягнута[30]. Аднак падраздзяленні зачышчалі тэрыторыю, якая ўтрымлівалася баевікамі, знішчыўшы 125 паўстанцаў і захапіўшы ў палон 39[31]. Яшчэ большы поспех замежныя сілы атрымалі падчас аперацыі «Сталёвы заслон», які быў праведзены ў лістападзе таго ж года на паўночным захадзе мухафазы. Амерыканцы змаглі знішчыць шэраг буйных баз паўстанцаў і часова перакапаць іх замежныя каналы забеспячэння[32][33][34].

У гэты ж перыяд байцы «Джамаат Ансар аль-Суна» зладзілі засаду на супрацоўнікаў ПВК «Hart Security Ltd» пад Хітам.

У жніўні баевікі атакавалі групу амерыканскіх снайпераў. Услед за гэтым, кааліцыя канцэнтруе парадку 1000 марскіх пяхотнікаў, якія пачынаюць зачыстку гарадоў у рамках аперацыі «Хуткі ўдар». Пад націскам амерыкана-іракскіх войск, паўстанцы ўжо праз два дні пакідаюць свае пазіцыі ля Хадзіты. 19 лістапада ў раёне гэтага горада адбыўся інцыдэнт, калі ў адказ на атаку баевікоў на амерыканскі канвой замежнікі расстралялі 24 мірных жыхароў[35][36].

Нягледзячы на паражэнні, у 2006 годзе баевікі значна актывізавалі сваю дзейнасць. 7 чэрвеня партызаны, звязаныя з Аль-Каідай, здзейснілі ўзброены напад на адміністрацыйны цэнтр Эр-Рамадзі. Пасля гэтага на працягу паўгода амерыкана-іракскія сілы вялі жорсткія баі з праціўнікам і, па выніку, усё ж канчаткова адціснулі паўстанцаў ад горада[37][38].

На пачатак восені мухафаза амаль не катралявалася ні кааліцыйнымі сіламі, ні новым іракскім урадам[39].

У той жа час развіваўся канфлікт ўнутры паўстанцкага руху. У пачатку 2007 года пачаліся буйныя баявыя дзеянні паміж рознымі групоўкамі, пераважна паміж Ісламскай арміяй і Аль-Каідай. Падчас баёў апошняя атакавала незадаволеныя ёю групы, а ў лютым яе байцы ўзарвалі суніцкую мячэць у Эль-Фалуджы і забілі лідара рэвалюцыйнай брыгады 1920 года[19]. 6 чэрвеня варагуючыя бакі дасягнула падпісання пагаднення аб спыненні агню[40].

Сваю барацьбу вяла Аль-Каіда з Саветам выратавання Анбар. Да сакавіку 2007 прывяло становішча для першай значна пагоршылася, што вымусіла многіх баевікоў «Аль-Каіды» бегчы ў іншыя рэгіёны Ірака[41].

2008—2011[правіць | правіць зыходнік]

19 красавіка 2008 года лідар Аль-Каіда ў Іраку Абу Аюб аль-Масры заклікаў да месячнага наступлення супраць амерыканскіх і іракскіх войск. Неўзабаве пасля яго абвяшчэння пачаўся бесперапыны тэрор супраць сіл кааліцыі. Наступленне скончылася праз месяц без якіх-небудзь відавочных поспехаў для абодвух бакоў.

Пасля дадзеных падзей амерыканцы вырашылі вярнуць пад кантроль Анбар. У лістападзе войскі ЗША ажыццявілі буйную аперацыю, накіраваную пераважна супраць байцоў «Ісламскай дзяржавы». Гэтаму папярэднічала ўзмацненне аперацый баевікоў супраць замежнікаў і новага ўрада. Армія ЗША ажыццявіла не толькі атакі на лагеры праціўніка ў правінцыі Анбар, але нават і на тэрыторыі Сірыі ў Абу-Кемале, паспрабаваўшы перакрыць каналы прыбыцця замежнікаў у шэрагі груповак і паставак зброі[42].

У 20092011 гадах інтэнсіўнасць баёў як у Анбары, так і ў Іраку ў цэлым пачала падаць. Шмат у чым гэта было выклікана паступовым вывадам амерыканскіх войск з краіны, які быў канчаткова завершаны 15 снежня. Анбар амерыканцы пакінулі яшчэ 7-га. Пасля завяршэння акупацыі паўстанцы разгарнулі барацьбу супраць цэнтральнага ўрада і прыватных ваенных кампаній, а таксама паміж сабой[43].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. frontline: private warriors: contractors: the high-risk contracting business | PBS
  2. People's Daily Online -- Japanese contractor taken hostage in Iraq. English.people.com.cn. Праверана 13 October 2014.
  3. News24, South Africa's premier news source, provides breaking news on national, world, Africa, sport, entertainment, technology & more.(недаступная спасылка). News24. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2005. Праверана 13 October 2014.
  4. News24, South Africa's premier news source, provides breaking news on national, world, Africa, sport, entertainment, technology & more.(недаступная спасылка). News24. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2008. Праверана 13 October 2014.
  5. Гумер Исаев: «Сирия как союзница Ирана поддерживает иракских повстанцев» Петербургский востоковед объяснил, почему проамериканское иракское правительство вынуждено стягивать войска на сирийской границе
  6. Peter, Tom A. (2 September 2008). "U.S. hands over Anbar, Iraq's once-deadliest region". Christian Science Monitor. Праверана 10 December 2011.
  7. Rubin, Alissa J.; Damien Cave (December 23, 2007). "In a Force for Iraqi Calm, Seeds of Conflict". The New York Times. Архівавана з арыгінала April 24, 2009. Праверана December 24, 2007.
  8. а б Iraq Coalition Casualties: Fatalities by Province(недаступная спасылка). Operation Iraqi Freedom. Iraq Coalition Casualty Count (iCasualties.org). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2017. Праверана 10 December 2011.
  9. Iraq Coalition Casualties: U.S. Wounded Totals. Operation Iraqi Freedom. Iraq Coalition Casualty Count (iCasualties.org). Архівавана з першакрыніцы 24 December 2011. Праверана 10 December 2011.
  10. Inside Fallujah: The Unembedded Story by Ahmed Mansour
  11. Данные повстанцев: в Эль-Фаллудже американцы потеряли 400 человек, есть перебежчики из армии США
  12. КСИР Ирана рассказал о реальных потерях США в Ираке и Афганистане // RG.RU, 22 феврале 2019
  13. "Dead Black Watch soldiers named". BBC News. 5 November 2004. Праверана 19 May 2011.
  14. "Black Watch pays price for backing Fallujah offensive". The Independent. London. 9 November 2004. Архівавана з арыгінала 5 December 2008. Праверана 1 July 2011.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (link)
  15. Greg Bruno. Finding a Place for the 'Sons of Iraq'. Council on Foreign Relations. Архівавана з першакрыніцы 10 December 2016. Праверана 26 December 2011.
  16. Iraqi deaths from violence 2003–2011. Civilian deaths from violence 2003–2011. Iraq Body Count Project. Праверана 11 May 2012.
  17. Estes 2011, p. 147
  18. Анбар, мухафаза - Ирак
  19. а б в The ISIS Threat: The Rise of the Islamic State and their Dangerous Potential. Providence Research (25 верасня 2014).
  20. A Truce Between U.S. Enemies in Iraq(недаступная спасылка). Time (6 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2013. Праверана 13 верасня 2020.
  21. В Фаллудже американцы расстреляли толпу иракцев. Погибли 10 человек Архівавана 5 жніўня 2016.
  22. В Фаллудже американцы вновь расстреляли демонстрацию. Есть погибшие Архівавана 5 жніўня 2016.
  23. "Аль-Джазира": Американцы расстреляли свадьбу в Эль-Фаллудже
  24. Коалиционные войска потеряли контроль над тремя крупными иракскими городами
  25. Первый штурм Фаллуджи - операция "Неусыпная решимость" (апрель 2004)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 13 верасня 2020.
  26. Фаллуджа и законы войны
  27. "Black Watch ordered to join US cordon for assault on Fallujah". The Independent. London. 22 October 2004. Праверана 23 May 2010.
  28. Данные повстанцев: в Эль-Фаллудже американцы потеряли 400 человек, есть перебежчики из армии США
  29. Islamic Army of Iraq founder: Isis and Sunni Islamists will march on Baghdad
  30. Knickmeyer, Ellen. Demise of a hard-fighting squad: Marines who survived ambush are killed, wounded in blast. Washington Post (11 мая 2005). Праверана 6 ліпеня 2006.
  31. Сообщение CNN об операции
  32. Сообщение Cafe-Syria Архівавана 7 снежня 2005.
  33. Открытая документация Корпуса морской пехоты
  34. Martin Asser. What happened at Haditha? (BBC, 2006) (англ.)
  35. Tim McGirk. One Morning in Haditha (Time, 2006)
  36. Fumento, Michael. "Return to Ramadi" (PDF). The Weekly Standard. Архівавана з арыгінала (PDF) 10 чэрвеня 2016. Праверана 13 верасня 2020. {{cite magazine}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2016. Праверана 13 верасня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2016. Праверана 13 верасня 2020.
  37. Couch, Dick (2008). The Sheriff of Ramadi: Navy Seals and the Winning of al-Anbar. Naval Institute Press. ISBN 978-1-59114-147-1.
  38. Thomas Ricks. Situation Called Dire in West Iraq (Washington Post)
  39. Ghosh, Bobby. "A Truce Between U.S. Enemies in Iraq Архівавана 24 жніўня 2013.", Time, 6 June 2007.
  40. Sunni Sheiks Join Fight Vs. Insurgency, The Washington Post, March 25, 2007
  41. "США "провели спецоперацию" в Сирии". 2008-10-26. Праверана 2008-10-27.
  42. As bombs hit Baghdad, Iraq says about 69, 263 people killed between 2004 and 2011. Al Arabiya News. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013.