Вазапісец Хаэфоры
Выгляд
Вазапісец Хаэфоры | |
---|---|
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю, Lucanian vase-painter |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вазапісец Хаэфоры (англ.: Choephoroi Painter, ням.: Choephoren-Maler) — ананімны грэчаскі вазапісец, які працаваў у Луканіі ў сярэдзіне IV стагоддзя да н. э. у чырвонафігурнай тэхніцы.
- Імянная ваза — пеліка з выявай сцэны з другой п’есы тэтралогіі «Арэстеі» — «Хоэфоры» (грэч. Χοηφόροι)). Бок А вазы адлюстроўвае тры фігуры — Арэста, Гермеса і Электру, якая сядзела на прыступках. Гэта тыповая луканійская тэатральная ваза. Экспануецца ў Луўры (зала № 44).
- Нестарыда са сцэнай смерці Актэона. На боку A1: Актэон ператвараецца ў аленя па волі багіні Артэміды і яго разрываюць на часткі сабакі. За гэтым назірае німфа Наіс. На боку А2 намаляваныя Фрыкс, Гела і Залатое руно . Бок В: Арэста пераследуюць эрыніі . Захоўваецца ў Гарвардскім мастацкім музеі (Кембрыдж, ЗША).
- Скіфас, датаваны 360—340 гадамі да н. э., з характэрным для вазапісца Хаэфоры выявай фігур у тры чвэрці.