Перайсці да зместу

Фунікулёр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фунікулёр у Швейцарыі

Фунікулёр (фр.: funiculaire, лац.: funiculus — вяроўка, канат) — рэйкавы транспартны сродак з канатнай цягай для перавозкі людзей ці грузаў на невялікую адлегласць па стромкай трасе.

Фунікулёр з'яўляецца спецыялізаваным транспартам, якія ўжываюцца ва ўмовах цяжкага рэльефу мясцовасці. Грузавыя фунікулёры таксама называюць пад'ёмнікамі і элеватарамі.