Даўгалескі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Васілеўскі сельсавет)
Даўгалескі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Даўгалессе
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 1 206
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Даўгале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Даўгалессе.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Карналінскі сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карналін. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Васілеўка. 16 ліпеня 1954 года Карналінскі сельсавет перайменаваны ў Васілеўскі сельсавет[1]. 16 мая 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міхалькоўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Міхалькі, Стукачоўка, пасёлкі Гаражонае, Межы, Піянер, Сталіна і Ясакар), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Даўгалессе[2]. 3 верасня 1965 года Васілеўскі сельсавет перайменаваны ў Даўгалескі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Даўгалескага сельсавета 9 населеных пунктаў[4]. 27 красавіка 1989 года ў склад сельсавета з Заспенскага сельсавета Рэчыцкага раёна перададзены пасёлак Нагорнае[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1497 чалавек[6], з іх 95,3 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,0 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1206 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 верасня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 79. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 красавіка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.