Селаяр

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Селаяр)
Jump to navigation Jump to search
Селаяр
індан. Pulau Selayar
Pulau Selayar.jpg
Выгляд звонку
Характарыстыкі
Плошча832 км²
Насельніцтва121 905 чал.
Шчыльнасць насельніцтва146,52 чал./км²
Размяшчэнне
6°01′ пд. ш. 120°30′ у. д.HGЯO
АрхіпелагВялікія Зондскія астравы
АкваторыяМора Флорэс
Краіна
Селаяр (Інданезія)
Селаяр
Селаяр
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Селая́р (індан.: Pulau Selayar) — востраў у моры Флорэс у 15 км на поўдзень ад Сулавесі. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 832 км². Насельніцтва (разам з суседнімі малымі астравамі ў 2010 г.) - 121 905 чал.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Селаяр знаходзіцца ў 15 км на поўдзень ад вострава Сулавесі, у 138 км на паўднёвы ўсход ад Макасара, 1510 км на ўсход ад Джакарты. Выцягнуты з поўдню на поўнач на 81,9 км. Найбольшая шырыня - 13,66 км.

Востраў Селаяр сфарміраваўся ў выніку складаных працэсаў субдукцыі (падняцця) марскога дна ў выніку ўзаемадзеяння літасферных пліт (гл. Тэктоніка пліт). Першапачаткова на дне акіяна ўзнікла вулканічнае плато, якое некалькі мільёнаў гадоў уяўляла сабою водмель, на якой раслі каралы. У выніку на плато ўтварыўся вапняковы фундамент арганічнага паходжання, які ў пазнейшы час быў расколаты і ўзняты над вадой зрухам літасферных пліт.

Паверхня вострава складзена пераважна кіпрымі вапнякамі са шматлікімі ўзняццямі, скаламі, пагоркамі і пячорамі. Найвышэйшы пункт - 178 м. Каля ўзбярэжжа скалы рэзка абрываюцца і змяняюцца працяглымі белымі каралавымі пляжамі. Далей ідзе кола каралавага рыфу, які часкова агаляецца падчас адліваў. На востраве ўсяго некалькі бухт, прыдатных для мараплаўства. Паверхневыя вадацёкі маюць сезонны характар, узнікаюць ў месцах выхадаў цвёрдых вулканічных парод. На захадзе вострава вылучаецца вузкая нізкая прыбярэжная мясцовасць з забалочанымі мангравымі зараснікамі.

Клімат экватарыяльны мусонны. Сярэдняя гадавая тэмпература трымаецца каля +28° C.

Прырода сушы бедная. Скалы пакрыты ксерафітнымі хмызнякамі і гаямі. На ўзбярэжжы растуць какосавыя пальмы. Фаўна прадстаўлена птушкамі, крабамі, казуркамі, дробнымі яшчаркамі. Марскія воды і каралавы рыф каля вострава адрозніваюцца большай жывёльнай разнастайнасцю. Іх насяляюць некалькі дзесяткаў відаў рыб, у тым ліку скаты і акулы, а таксама марскія чарапахі і дэльфіны.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна сельская гаспадарка адыгрывала на Селаяры толькі дадатковую ролю, паколькі камяністыя вапняковыя глебы малаўрадлівыя. Звычайна жыхары Селаяра маюць невялікія агароды, трымаюць курэй і коз. Асноўнымі іх заняткамі здаўна былі будаўніцтва марскіх суднаў, рыбалоўства і гандаль. У апошнія дзесяцігоддзі развіваецца турызм. Селаяр прыцягвае аматараў пляжнага адпачынку і плавання з аквалангам. У Бантэнгу, адміністрацыйным цэнтры вострава, маюцца невялікія прадпрыемствы харчовага прызначэння. На востраве працуюць порт і аэрапорт, дзейнічаюць сталыя паромныя пераправы з суседнімі портамі Паўднёвага Сулавесі.

Гісторыя і культура[правіць | правіць зыходнік]

Асноўную частку насельніцтва вострава Селаяр складаюць баджа, народ аўстранезійскай групы, які здаўна займаецца мараплаўствам і рыбалоўствам. Сведчаннем старажытнасці мясцовай культуры з'яўляецца знаходка рэчаў 2000-гадовай даўніны, у тым ліку зробленых на тэрыторыі сучаснага В'етнама. Мяркуецца, што ў мінулым баджа мелі сталыя кантакты з чамамі.

У XIV - пач. XIX стст. востраў уваходзіў у склад султаната Боне (на поўдні Сулавесі), падначаленага ў 1816 г. галандцамі. У 1949 г. абвешчаны часткай незалежнай Інданезіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]